Беларускія дэпутаты выступаюць за развіццё дружалюбных адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Мексіканскіх Злучаных Штатаў у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Эдуарда Вільегасам Мехіясам, перадае БелТА.
«Хачу павіншаваць вас з афіцыйным пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Перакананы, што ваша работа ў нашай краіне адкрые новыя магчымасці па супрацоўніцтве ў розных напрамках», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Паводле яго слоў, адным з асноўных напрамкаў дзейнасці парламента з’яўляецца міжпарламенцкая дзейнасць, міжпарламенцкія сувязі. «Беларускія дэпутаты заўсёды выступалі і выступаюць за развіццё дружалюбных і ўзаемавыгадных адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі. У тым ліку з Мексікай як адной з самых вялікіх краін рэгіёна. А парламент Рэспублікі Беларусь мае статус наглядальніка ў Парлаціна. Таму мы рэгулярна прымаем удзел у яго рабоце, — адзначыў спікер. — Карыстаючыся магчымасцю, хачу перадаць самыя цёплыя пажаданні старшыні Палаты дэпутатаў Кангрэса Мексікі спадару Санцьяга Крылу Мірандэ. У лістападзе мінулага года ў яго адрас было накіравана запрашэнне наведаць Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам. Спадзяёмся, што візіт мексіканскай парламенцкай дэлегацыі ў Беларусь будзе зроблены ў час вашай кадэнцыі».
Фота БелТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.