Вы тут

Андрэйчанка: Узбекістан з’яўляецца для нас ключавым партнёрам у Цэнтральнай Азіі


Узбекістан з’яўляецца для Беларусі ключавым партнёрам у Цэнтральнай Азіі, і мы зацікаўлены развіваць адносіны па ўсіх напрамках, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Узбекістана на чале са старшынёй Сената Олій Мажліса Танзілой Нарбаевай, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Узбекістан для нас з’яўляецца ключавым партнёрам у Цэнтральнай Азіі, і мы зацікаўлены развіваць адносіны па ўсіх напрамках. Нашы адносіны заўсёды развіваліся паступальна. Але самае галоўнае, што на сённяшні дзень у нас няма нявырашаных пытанняў», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Па запрашэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі нашу краіну з афіцыйным візітам наведвае парламенцкая дэлегацыя Узбекістана на чале са старшынёй Сената Олій Мажліса Танзілой Нарбаевай. У час візіту арганізавана правядзенне Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму. Напярэдадні прайшлі секцыйныя пасяджэнні. Сёння адбудзецца ключавое мерапрыемства бізнес-форуму — пленарнае пасяджэнне на тэму «Жанчыны ў бізнесе — патэнцыял для развіцця дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана».

Арганізатар форуму — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.