Вы тут

Да Дня усенароднай памяці ахвяр ВАВ пройдзе тэматычны эфір


У чацвер 22 чэрвеня ў краіне адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. З гэтай нагоды ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала гледачоў чакае тэматычны эфір з паказам мастацкіх, дакументальных фільмаў і выпускаў праграм.


Распачнецца ён паказам кінааповесці «Цераз могілкі» (Беларусьфільм, 1964 г.) рэжысёра Віктара Турава. Аповед пра гераізм беларускіх партызанаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пераплецены з чалавечымі ўзаемаадносінамі, паказваецца як адна з гісторый, якія адбываліся ў тыя часы на нашай тэрыторыі. Варта адзначыць, што пасля выхаду фільм атрымаў шэраг узнагарод, у тым ліку дыпломы і прызы Віктару Тураву за выдатны рэжысёрскі дэбют, Уладзіміру Мартынаву — за акцёрскі дэбют, аператару Анатолю Забалоцкаму — за выяўленчае рашэнне фільма на V Кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусіі і Малдавіі (Талін, 1965 г.). А сёння гэтая кінастужка — класіка, якую абавязкова трэба паглядзець.

Апоўдні — мінута маўчання. Пасля ў 12.05 і 17.55 выпускі з цыкла «Памяць зямлі маёй» пра мемарыяльныя комплексы «Трасцянец» і «Брэсцкая крэпасць-герой». У 13.50 і 21.45 адбудзецца паказ мастацкага кінафільма «Беларускі вакзал» (СССР, 1970 г.). У 15.30 варта будзе паглядзець адзін з выпускаў праграмы «Кадры жыцця», бо госцем яго будзе дырыжор, кампазітар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Варапаеў (дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны). Вечарам у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» прагучыць канцэрт сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі «Рэха вайны». А завяршальным штрыхом памятнага дня стане выпуск праграмы «Кампазітары Беларусі» з расповедам пра Уладзіміра Алоўнікава.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.