Вы тут

Качанава расказала пра нагоду для гонару, якая ёсць у кожнага беларуса


За адносна невялікі перыяд гісторыі беларусы здолелі пабудаваць суверэнную, незалежную краіну, і гэтым трэба ганарыцца. Такое меркаванне ў гутарцы з журналістамі выказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня дзяржаўных сцяга, герба і гімна, перадае БелТА.


За адносна невялікі перыяд гісторыі беларусы здолелі пабудаваць суверэнную, незалежную краіну, звярнула ўвагу Наталля Качанава. «Гэтым трэба ганарыцца. Гэта наш гонар, наша сіла, — падкрэсліла яна. — Мы пабудавалі цудоўную, цудоўную краіну, якую мы любім і якой ганарымся. І гэтае свята — пацверджанне таму. Паглядзіце, колькі моладзі, колькі ў іх гонару за сваю Радзіму!»

Фота: БелТА

Наталля Качанава перакананая ў асаблівай важнасці і значнасці таго, што ў Беларусі адзначаецца такое цудоўнае свята. «Гэта вельмі важна для маладых пакаленняў — каб яны ўбіралі і ганарыліся сваёй слаўнай гісторыяй, якую перадалі старэйшыя пакаленні. Я веру ў будучыню нашай краіны, бо ў нас такая цудоўная моладзь. У нас такая выдатная і любімая краіна! Шчыра віншую ўсіх са святам!» — дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.