Вы тут

Укола дастаткова, каб маленькая Рыта перамагла страшную хваробу


У сям'і Юшкевіч з Ліды трое дачушак. Малодшай, Рыце, у снежні 2021 года ўрачы паставілі страшны дыягназ — спінальна-мышачная атрафія 2-га тыпу. Каб перамагчы каварную хваробу, дзяўчынцы патрэбны ўсяго адзін укол, кошт якога... амаль два мільёны долараў.


Усмешлівай Рыце неўзабаве споўніцца тры гадкі. За сваё кароткае жыццё яна паспела перажыць шмат выпрабаванняў. Калі дзяўчынцы споўнілася 2,5 месяца, мама заўважыла несіметрычныя складкі на яе целе. У 4 месяцы малечы наклалі гіпс ад шчыкалаткі да грудзей. З ім яна пражыла паўтара месяца. Потым яшчэ 4,5 месяца з шынай. Пасля яе зняцця Рыта пачала няўпэўнена поўзаць. Думалі, што хутка ўсё наладзіцца. Аднак неўзабаве дзяўчынка перастала нават поўзаць. Пасля перанесенага каранавіруса яе экстранна направілі ў РНПЦ «Маці і дзіця». Там ёй паставілі дыягназ СМА.

Сёння Рыце тэрмінова патрэбна дапамога, бо кожны дзень тысячы нейронаў гінуць у целе дзяўчынкі з-за недахопу бялку, пазбаўляючы яе мышцы тонусу і магчымасці нармальна развівацца. Каб выратаваць Рытачцы жыццё, патрэбны ўсяго адзін укол Zolgensma (Золгенсма). Ён заменіць непрацоўны ген на рабочы. Яго дастаткова ўвесці ўсяго адзін раз! Пасля гэтага спатрэбіцца толькі рэабілітацыя, каб аднавіць раней страчаныя мышачныя функцыі. Кошт прэпарата — 1 819 000 долараў. Збор грошай ідзе ўжо больш за год, але сабрана 10 працэнтаў з невялікім. Тым не менш бацькі Рыты не апускаюць рукі, вераць, што змогуць знайсці неабходную суму, тым самым падарыўшы дачушцы шанц на жыццё.

«Гэта сума непад'ёмная для нашай шматдзетнай сям'і, — са слязамі на вачах кажа мама Рыты Святлана Юшкевіч. — Таму мы вымушаны стукаць ва ўсе дзверы з надзеяй, што нехта адчыніць іх нам і нашай бядзе. Мы будзем удзячны за любую пасільную дапамогу: хтосьці можа дапамагчы рублём, а хтосьці — расказаць пра нас іншым. Любая ваша падтрымка дапаможа нам зрабіць рывок да закрыцця збору на прэпарат Zolgensma. Без уколу Рыта патухае. Ёй нават цяжка трымаць лыжку ў руцэ... СМА павольна і каварна забірае яе сілы... Але ўсё гэта можна яшчэ змяніць. У Рыты ёсць шанц стаць звычайным дзіцём са сваім «Я магу! Я сама!» Я веру, што наша жыццярадасная дзяўчынка-СМАйлік абавязкова будзе хадзіць. Ведаеце, мяне часта пытаюцца, дзе я бяру сілы. Усё проста: я гляджу на сваю моцную дачушку. Зазірніце на нашу старонку ў Інстаграм @rіta_sma2 і падзівіцеся, як Рыта пасля рэабілітацыі сама ехала на інваліднай калясцы да машыны. Стомленая, павольна, але сама!»

Дапамагчы маленькай Рыце можа кожны. Самы просты спосаб перавесці грошы на мабільны нумар МТС +375 (29) 264-06-46. Цуды здараюцца там, дзе ў іх вераць. А чараўніком можа стаць кожны.

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.