Вы тут

Якія бяскрыўдныя сімптомы ўказваюць на раннюю хваробу?


Даследаванні адзначаюць, што больш за палову дарослых людзей сутыкаліся з сігналамі, якія рана паказвалі на анкалагічны працэс. Але толькі 2 % з іх знаходзілі такую сувязь і своечасова звярталіся да ўрача. Спецыялісты ж сцвярджаюць, што нават калі такія сімптомы здаюцца бяскрыўднымі, пра іх усё ж варта паведаміць урачу і правесці адпаведнае абследаванне. Бо захворванне, выяўленае на пачатковай стадыі, мае высокія шанцы на поўнае лячэнне.


Фота pexels.com

 

Палохаючы кашаль

Пакашліванні, якія ўзнікаюць перыядычна, рэдка становяцца падставай для хвалявання. Аднак, калі кашаль паўтараецца з зайздроснай рэгулярнасцю, становіцца няспынным і пакутлівым, з'яўляецца кроў, трэба адразу ж звяртацца да ўрача. Па-першае, такі сімптом разам з іншымі характэрнымі прыкметамі (пахудзеннем, слабасцю, пастаяннай субфебрыльнай тэмпературай) можа сігналізаваць аб раку лёгкіх.

Па-другое, калі нават гэта акажацца не рак, такі кашаль на пустым месцы не ўзнікае — гэта можа быць бранхіт, пнеўманія ці іншыя не менш небяспечныя паталогіі, якія варта вылечыць як мага хутчэй.
Туалетныя праблемы

Складанасці з мочаспусканнем і змены стула чалавек рэдка інтэрпрэтуе ў бок сур'ёзнай паталогіі. Звычайна спісваюць усё на няправільнае харчаванне і пераахаладжэнне. Мінусам з'яўляецца і той факт, што праблемы гэтыя могуць быць перыядычна: спачатку баліць, затым — усё добра. З-за гэтага паход да ўрача зацягваецца. І дарэмна. Бо, напрыклад, збоі ў мочаспусканні, прысутнасць кропель крыві павінны наводзіць на думку, што маецца інфекцыя мочавыдзяляльных шляхоў. Калі ж далучаецца боль у паясніцы, варта як мага хутчэй наведаць уролага ці тэрапеўта. Цалкам магчыма, што праз такія сімптомы праяўляе сябе рак ныркі.

Калі ўзнікаюць праблемы з апаражненнем кішэчніка, таксама не варта грэбаваць візітам да спецыяліста. Усё, што датычыцца працы кішэчніка, злучана і з імунітэтам, бо ахоўныя сілы арганізма фармірюцца па большай частцы ў гэтым органе.

Пастаянны боль

Нярэдка бывае так, што ў чалавека адзначаюцца болі — пастаянныя, ныючыя, раздражняльныя. Але ён паспявае так да іх прывыкнуць, што яны становяцца для яго нечым звычайным. Аднак пастаянныя болі ў залежнасці ад месца сваёй лакалізацыі, безумоўна, паказваюць на паражэнне таго ці іншага органа! Так, напрыклад, калі доўга баліць у грудзях, варта абследавацца на рак лёгкіх або грудзей. Болі ў жываце — нагода праверыць палавую сферу і кішэчнік.

Незагойныя ранкі

На целе чалавека раны ўзнікаюць даволі часта. Прычынай можа быць усё што заўгодна. Аднак тут важна паназіраць за тым, каб рана загаілася своечасова. Урачы ў сярэднім адводзяць да трох тыдняў на поўнае гаенне. Калі ж гэты тэрмін зацягваецца, варта наведаць урача. Такія незагойныя язвы могуць паказваць на наяўнасць ракавых пухлін.

Раптоўнае ўшчыльненне

Калі пад скурай чалавека адзначаецца нейкае ўшчыльненне або развіваецца невялікая тлушчавая праслойка — напрыклад, на месцы лімфавузлоў, варта звярнуцца да ўрача і зрабіць УГД, бо так цалкам можа праявіць сябе рак. Варта праверыцца крыху раней, каб можна было прыняць меры, паколькі, напрыклад, анкалагічнае новаўтварэнне лімфавузлоў цягне хуткае распаўсюджванне злаякасных клетак з токам крыві па ўсім арганізме. Следствам такога метастазіравання можа быць множны рак.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.