Вы тут

Як выглядае ферма смаўжоў «ПіліпУлі» каля Брэста. Фотарэпартаж


Што вы ўяўляеце, калі чуеце слова «ферма»? Напэўна, буйных жывёл, стойлы, кормараздатчыкі... 


А мы вам раскажам пра незвычайную ферму, гадаванцы якой, напрыклад, лёгка змяшчаюцца на далоні…

Гаворка пойдзе пра ферму смаўжоў «ПіліпУлі», што ў 7 км ад Брэста.

Сямейная смаўжовая ферма з’явілася ў вёсцы Падлессе-Радваніцкае ў 2019 годзе. Вы можаце запытацца, навошта разводзіць смаўжоў, калі іх і так поўна навокал... Усё не так проста. Справа ў тым, што ферма спецыялізуецца на развядзенні і вырошчванні міжземнаморскіх смаўжоў Хелікс Асперса Мюлер і Хелікс Асперса Максіма. Дарэчы, яны піянеры ў Беларусі ў гэтай справе.

Таксама на ферме ёсць некалькі смаўжоў-ахацін. Яны вырастаюць памерам з далонь дарослага чалавека. Аднак хутка стала зразумела, што разводзіць іх у прамысловых маштабах нерэнтабельна — патрабуюць занадта шмат корму (а ядуць яны ўсё). Між іншым, у некаторых краінах іх развядзенне строга забаронена, таму што ахаціны хутка размнажаюцца і становяцца злоснымі шкоднікамі. 

У Беларусі гэты від смаўжоў карыстаецца папулярнасцю сярод аматараў нестандартных хатніх гадаванцаў. Шкоднікамі ў нашым клімаце ім не стаць: ахаціны цеплалюбівыя і выжыць на волі не змогуць.

З 2022 года на ферме пачалі праводзіць экскурсіі. Асаблівай папулярнасцю яны карыстаюцца сярод дзяцей. Дарослым таксама не будзе сумна: акрамя займальнай інтэрактыўнай праграмы для іх прадугледжана... дэгустацыя смаўжоў «Эскарго» і канапе з ікрой смаўжоў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.