Вы тут

Шчоткіна пра Пасланне: Лукашэнка пацвердзіў шматпланавы характар інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве


Беларусь і Расія стварылі эфектыўную мадэль міждзяржаўных адносін. Гэта адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар’яна Шчоткіна, якая прысутнічала ў Палацы Рэспублікі, дзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і парламента, паведамляе БелТА


Мар’яна Шчоткіна звярнула ўвагу на той факт, што кіраўнік дзяржавы неаднаразова падчас выступлення тычыўся тэмы Саюзнай дзяржавы і цеснага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па многіх напрамках.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка сказаў аб усёабдымным і шматпланавым характары ўзаемадзеяння паміж дзвюма дзяржавамі і аб тым, што вопыт беларуска-расійскай інтэграцыі стаў паказальным для іншых аналагічных структур на постсавецкай прасторы.

Мар’яна Шчоткіна пагадзілася з тым, што менавіта саюзнае будаўніцтва спрыяла вырашэнню вельмі складаных сацыяльна-эканамічных пытанняў, дазволіўшы нашым краінам фарміраваць умовы для ўстойлівага росту эканомік, павелічэння тавараабароту, паспяховага каардынавання знешняй палітыкі.

Кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску лічыць сімвалічным той факт, што Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і парламента як раз напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

«Саюзная дзяржава — дынамічны інтэграцыйны саюз суверэнных дзяржаў, замацаваны ў міжнароднай сістэме каардынат. Літаральна днямі адбылося пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, у красавіку чакаецца пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага савета, які ўзначальвае Прэзідэнт Беларусі. У цэнтры ўвагі дзвюх дзяржаў — пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, забеспячэнне бяспекі, а таксама роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі, салідарнасць пакаленняў, якая грунтуецца на агульнай гісторыі, культурных і духоўных каштоўнасцях, нашых традыцыях і дружалюбных сувязях», — сказала Мар’яна Шчоткіна.

Яна лічыць, што ў сучасных умовах асаблівае значэнне маюць пытанні забеспячэння бяспекі, супрацьстаяння знешнім і ўнутраным пагрозам.

Мар’яна Шчоткіна ўпэўненая, што ў перспектыве інтэграцыя Беларусі і Расіі будзе ўзмацняцца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.