Вы тут

Качанава і Мезенцаў абмеркавалі пытанні саюзнага парадку дня


Адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, перадае БелТА.


Фота БелТА

У ходзе сустрэчы дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы праінфарміраваў Наталлю Качанаву аб пасяджэнні групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 12 сакавіка ў Мінску. Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што на парадак дня пасяджэння былі вынесены 16 змястоўных пытанняў, якія датычацца шырокага спектру ўзаемадзеяння бакоў, у тым ліку ў сферы транспарту, супрацоўніцтва міністэрстваў унутраных спраў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху і садзейнічання выкананню базавых палажэнняў саюзнай дамовы, якія забяспечваюць роўныя правы грамадзян Беларусі і Расіі.

«Практыку Групы высокага ўзроўню адрознівае безумоўнае імкненне бакоў да выбудоўвання раўнапраўнага дыялогу, да выхаду на канкрэтныя рашэнні, рэалізацыя якіх у кампетэнцыі міністэрстваў і ведамстваў. Перш за ўсё па выкананні рашэнняў Вышэйшага дзяржсавета і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якія вызначылі новы этап у эканамічнай інтэграцыі і супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы», — сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Падчас сустрэчы абмеркавана падрыхтоўка да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. «Наталля Качанава падкрэсліла асаблівую ўвагу, якую надае Савет Рэспублікі, кіраўніцтва Беларусі падрыхтоўцы Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, пасяджэнні секцый якога адбудуцца ў Віцебску, Наваполацку і Полацку», — адзначыў дзяржсакратар.

Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што адной са сваіх задач Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы бачыць у садзейнічанні пашырэнню міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння гарадоў-пабрацімаў. Дзяржсакратар праінфармаваў таксама аб падрыхтоўцы праекта пастановы саюзнага Саўміна аб зацвярджэнні новага праекта Саюзнай дзяржавы «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя, рэканструкцыя, музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» на 2024 — 2026 гады.

Абмеркавана работа па падрыхтоўцы да дзён Саюзнай дзяржавы на «Славянскім базары ў Віцебску», удзел кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў у свяце «Александрыя збірае сяброў», прадстаўленне на гэтых форумах патэнцыялу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў асаблівае значэнне рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, якія зацвердзілі планы падрыхтоўкі святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 25-годдзя з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.