Вы тут

Маладзёжныя праекты Саюзнай дзяржавы абмеркавалі ў Мінску


Маладзёжныя праекты Саюзнай дзяржавы, а таксама выхаваўчыя і ідэалагічныя асаблівасці работы з моладдзю абмеркавалі ў Мінску. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Ініцыятарамі сустрэчы выступілі Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску і Савет маладых вучоных НАН Беларусі.


Фота з адкрытых крыніц

Кансультант Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Наталля Конанава адзначыла вялікую ролю для Саюзнай дзяржавы маладзёжных праектаў. Па рашэнні міністраў Саюзнай дзяржавы праводзіцца шэраг мерапрыемстваў з перыядычнасцю раз у два-тры гады, на якія выдзяляюцца бюджэтныя сродкі. Сёлета плануецца правядзенне 37 маладзёжных мерапрыемстваў, 25 з якіх — сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці для дзяцей і навучэнцаў. Дзяржзаказчыкамі такіх мерапрыемстваў з'яўляюцца профільныя міністэрствы — спорту, культуры і адукацыі. Праводзяцца яны і па заказе Пастаяннага Камітэта.

Так, адзін з галоўных прыярытэтаў — далучэнне моладзі дзвюх краін да культуры і гісторыі краіны-суседкі. Напрыклад, у дзіцячым лагеры «Зубраня» праводзіцца кадэцкая змена «Абарона Айчыны», дзякуючы якой выхаванцы інтэрнатаў і казацкіх школ Беларусі і Расіі могуць знайсці сяброў і сумесна правесці час на прыродзе. Удзельнікамі такіх мерапрыемстваў былі Героі Беларусі і Расіі, кадэты Мікіта Куканенка і Аляксандр Крынін.

Папулярызацыі здаровага ладу жыцця спрыяе спартакіяда Саюзнай дзяржавы, у якой могуць прыняць удзел усе ахвотныя, у тым ліку і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета ў чэрвені прафесійныя спартсмены змогуць выпрабаваць сябе ў матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы. Таксама наладжваюцца кантакты з маладымі навукоўцамі розных куткоў Расіі, праводзяцца «Фестывалі навукі». Важнай падзеяй мінулага года стаў Кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі. У канцы года на базе НАН Беларусі адбыўся Міжнародны фестываль навукі Саюзнай дзяржавы, а сочынскі Кангрэс маладых вучоных наведала каля 50 прадстаўнікоў Беларусі. Для іх арганізавана Маладзёжная прэмія Саюзнай дзяржавы, выдзяляюцца гранты на сумесныя даследаванні ў галіне біялогіі, нанаэлектроніцы і медыцыне. Самым буйным мерапрыемствам у канцы гэтага года стане Фестываль навукі.

Аб узаемадзеянні на ўзроўні маладзёжных арганізацый расказаў сакратар ЦК БРСМ Павел Алекса. Паводле яго слоў, БРСМ супрацоўнічае з рознымі расійскімі маладзёжнымі арганізацыямі, напрыклад Расійскім саюзам моладзі. «Нашы юнакі і дзяўчаты прымаюць удзел у творчай «Маладзёжнай Саюзнай дзяржаве», у Днях моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску», удзельнічаюць на будоўлях Расіі ў складзе студэнцкіх атрадаў. У планах — правядзенне сумеснага адукацыйнага праекта «Курган-2024», арганізацыя маладзёжнай будоўлі ў Брэсце, удзел у «Цягніку Памяці».

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Алена Ануфровіч расказала, што сёлета рыхтуюцца два маладзёжныя праекты — «Турысцкі злёт» і «Злёт юных эколагаў». А прарэктар па навуковай працы Белдзяржакадэміі музыкі Нэлі Мацуберыдзэ спынілася на супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі ў сферы музыкі. Гастролі маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра прапагандуюць акадэмічную музыку, дэманструюць напрацоўкі акадэмічнай адукацыі дзвюх краін. Праект дае ўнікальны вопыт у сумесным музіцыраванні, дазваляе знайсці агульныя ідэі, набрацца выканальніцкага вопыту. З беларускага боку ў састаў аркестра ўвайшлі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Кіраваць аркестрам будзе народны артыст СССР Юрый Башмет. Прарэктар спадзяецца, што сёлета прагучыць не толькі расійская, але і беларуская нацыянальная музыка.

Аляксандр ПЯТРОЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.