Вы тут

Валянціна Быстрымовіч. «Распавяды жонцы»


У нас у пасёлку рамонтам кватэр займаюцца толькі двое, Саша і Гена. Будаўнікі-самавукі працуюць у пары: фарбуюць, тынкуюць, перасцілаюць падлогі не горш за спецыялістаў. Прычым усё гэта — у вольны ад асноўнай працы час. Заказаў у іх хоць адбаўляй.


Фота: pixabay.com

Мы дамовіліся пачаць рамонт у чэрвені, але яны прыйшлі ў лістападзе. Кухню рамантавалі тры тыдні, і мы стаміліся ад нязручнасці, пылу і смецця. Потым мы захварэлі, а калі ачунялі, хлопцы ўжо ўзялі іншы заказ.

Аднавіўся рамонт толькі праз год. Не хацелася зноў жыць у пылу, і, аддаўшы будаўнікам ключы, мы з’ехалі на час да дзяцей. Разлічвалі, што нашу двушку прывядуць у парадак за месяц, але рамонт падоўжыўся тры.

І вось мы вярнуліся. Новыя шпалеры, ламінат. Мэбля на сваіх месцах. І ўсюды пыл. Вымылі падлогі, вокны, посуд, спаць ляглі позна. Раптам ложак адгукнулася непрыемным рэзкім скрыпам, амаль стогнам. І з гэтага моманту стаў адклікацца так на кожны рух.

На наступны дзень мы агледзеліся лепей. Я склала спіс недаробак: ўсталяваць зашчапкі на дзверы, прыляпіць куткі, адрамантаваць ложак. Запрасіла хлопцаў выпіць па кубачку кавы і абмеркаваць ліквідацыю дэфектаў.

Калі чарга дайшла да апошняга пункта, я сказала:

— Не ведаю, хто з вас займаўся любоўю на нашым ложку, але ён стаў жудасна рыпаць. Трэба адрамантаваць.

Хлопцы ўпалі ў ступар. Вочы Гены акругліліся, твар выцягнуўся. Саша застыў з печывам ў роце і ўтаропіўся на мяне.

— Мы нікога сюды не вадзілі, — пачырванеўшы, стаў ён заўзята апраўдвацца. — І на ложак не клаліся.

Гена глядзеў перад сабой у нейкім дзіўным здранцвенні.

— Да рамонту ложак не рыпеў, а цяпер немагчыма спаць, — сказала я.

Саша заліўся фарбай.

— Калі мне трэба, я запрашу даму не ў такую пыльную кватэру. У мяне ёсць ключы ад памяшканняў акуратней — ускіпеў ён.

Мне стала смешна ад такой рэакцыі, і я пачала пакепліваць:

— Пачырванеў? Значыць, нос у пуху.

Саша пачырванеў яшчэ больш.

— Пра мяне ходзяць розныя чуткі, але яшчэ ніхто не казаў, што я ваджу дзяўчат у кватэры, якія рамантую!

Тут прачнуўся Гена.

— Да мяне былі прэтэнзіі, — сказаў ён. — Але такой яшчэ ніхто не прад’яўляў. Мне пяцьдзесят, я ўжо не хадок.

— Не апраўдвайся, — сказала Я Генадзю. — Ты не вінаваты, паглядзі, як Саша пачырванеў і апраўдваецца. Значыць, грэшны.

Муж у пліты варыў наступную порцыю кавы. Я бачыла, як адсунулася назад яго вуха, значыць, ўсмешка да вушэй.

— Я не буду рамантаваць ложак, — абурана завіў Саша.

— Распявяду жонцы, — парыравала я, стрымліваючы смех.

— Я сам усё раскажу жонцы! — агрызнуўся мужчына, ён рэальна быў засмучаны і злаваўся.

І тут муж засмяяўся, а я ўслед за ім. Нас падтрымаў Гена, а праз пару хвілін мы ўсе пакатваліся ад смеху. Потым пайшлі разбірацца з ложкам.

Аказалася, падчас рамонту хлопцы пераносілі яе з пакоя ў пакой, і пара ножак расхісталася, а ў матрацы трэснула каркасная планка. Хлопцы адрамантавалі ўсе хутка. Але Саша яшчэ пару тыдняў хмурыўся пры сустрэчы і касавурыўся на мяне. Цікава, што ён распавёў жонцы?

Валянціна БЫСТРЫМОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.