Вы тут

Школьная бібліятэка класікі. У ВД «Звязда» выйшлі п’есы «Несцерка» і «Кім»


У Выдавецкім доме «Звязда» ёсць кніжная серыя «Школьная бібліятэка класікі», у якой выходзяць творы, адрасаваныя школьнікам і настаўнікам, творы, якія ўваходзяць у праграму пазакласнага альбо дадатковага чытання, творы, якія вывучаюць у тым ліку і па праграме. Кнігі з гэтага праекта, у адрозненне ад блізкай па назве серыі — «Школьнай бібліятэкі», якая трапляе толькі ў бібліятэкі агульнаадукацыйнай школы, можна набыць па ўсіх кнігарнях краіны. 


Навінка са «Школьнай бібліятэкі класікі» — зборнік з дзвюх п’ес: неўміручай «Несцеркі» Віталя Вольскага і вядомага меладраматычнага твора «Кім» Аляксея Дударава. Наклад выдання — 2000 экзэмпляраў. 

Нагадаем, што п’еса В. Вольскага напісана ў 1940 годзе. Першая пастаноўка адбылася на гастролях БДТ — 2 у самы пярэдадзень Вялікай Айчыннай вайны: 18 мая 1941 года ў Петразаводску. У 1946 годзе пастаноўка адзначана Сталінскай прэміяй. Экранізіравана п’еса ў 1955 годзе. Камедыя «Несцерка», якая заснавана на матэрыяле беларускіх народных казак, паказвае народнага самародка Несцерку, здольнага абдурыць паноў і заўсёды гатовага прыйсці на падмогу простаму люду. На сцэне ролю галоўнага героя п’есы выконвалі вядомыя беларускія акцёры — Аляксандр Ілынскі і Фёдар Шмакаў (амаль паўвека Несцерка быў шмакаўскім!). Што датычыць экранізацый, то ў «Несцеркі» іх было ажно тры — у 1955, 1980 і 2013-м... 

П’еса лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў галіне літаратуры і мастатцтва Аляксея дударава «Кім» — пра падлетка, які шукае сродкі, каб вылечыць сваю названую сястру ад цяжкай хваробы. Вельмі драматычны і цікавы, напружаны па сваёй дынаміцы твор. 

Сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда» усяго запланаваны да выдання чатыры кнігі ў серыі «Школьная бібліятэка класікі». 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.