Вы тут

Увага — на работу прадпрыемстваў


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася са старшынямі гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікамі выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці. Такія сустрэчы праводзяцца ва ўсіх абласцях краіны, падчас іх старшыня Савета Рэспублікі даводзіць да адказных за развіццё рэгіёна асноўныя задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам. Сярод галоўных тэм: эканоміка і работа з людзьмі на месцах.


— Падводзячы вынікі 2022 года, вы бачыце, што эканоміка нашай краіны, нягледзячы на беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск, працуе нармальна: функцыянуюць прадпрыемствы і арганізацыі, выплачваецца заработная плата, сацыяльныя праграмы і праекты, якія дзейнічаюць у нашай сацыяльнаарыентаванай краіне, выконваюцца ў поўным аб’ёме, — падкрэсліла старшыня Наталля Качанава. — Больш за тое, у мінулым годзе мы тройчы павялічвалі пенсію, таксама павялічвалася зарплата. На 2023 год Прэзідэнтам пастаўлена адназначная задача па павышэнні зарплаты работнікам бюджэтных арганізацый. 

Наталля Качанава падкрэсліла, што ў 2022 годзе краіна прадэманстравала станоўчае сальда, экспарт тавараў павялічыўся: 

— У агульным тыя нішы, якія засталіся свабоднымі, мы паспрабавалі заняць. Усё асноўнае, што павінна працаваць, у нас працуе дастаткова эфектыўна. Усе гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі кіраўніка краіны. Работа прадпрыемстваў — гэта эканоміка, фундамент усяго. Таму перш за ўсё мы павінны скіроўваць нашу ўвагу на работу прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў: людзі павінны атрымліваць зарплату, мець працу, — адзначыла Наталля Качанава. 

Таксама падчас сустрэчы з актывам Мінскай вобласці старшыня Савета Рэспублікі павіншавала ўсіх прысутных з 85-годдзем заснавання Мінскай вобласці. Наталля Качанава ўручыла прывітальны адрас, а таксама пажадала дабрабыту, поспехаў у рабоце і новых дасягненняў у развіцці рэгіёна. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота: ТГ-канал Савета Республікі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.