Вы тут

Дзеля радзімы і літаратуры


Вынікі работы Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і задачы на 2023 год абмеркаваны на агульным сходзе абласной пісьменніцкай арганізацыі. 


Напачатку калектыў прывіталі палескія сябры творчай суполкі: выступілі самадзейныя артысты — народнае аматарскае аб’яднанне «Спадчына». Цёпла павіншавалі з навагоддзем Дзед Мароз і Снягурка — артысты народнага тэатра «Грачы».

Са справаздачай на сходзе выступіў старшыня абласнога аддзялення, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч. Ад імя партнёраў арганізацыі прывітала і падзякавала за сумесную працу дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі Таццяна Забіяка. Шэраг пісьменнікаў аддзялення, а таксама пераможцы абласных літаратурных конкурсаў атрымалі ганаровыя граматы і дыпломы, а таксама кніжныя падарункі — альманахі аддзялення. 

Сход абласнога аддзялення СПБ прадоўжыўся спрэчкамі па дакладзе, аналізам фінансавай і выдавецкай дзейнасці, абмеркаваннем плана работы на 2023 год, палажэння аб стварэнні абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова». Выступілі пісьменнікі М. Болсун, В. Раўчанка, Н. Шамяткова ды іншыя творцы. 

З улікам унесеных прапаноў зацверджаны рабочы план па папулярызацыі мастацкай творчасці на 2023 год і Палажэнне аб стварэнні абласнога літаратурнага аб’яднання пры Гомельскім абласным аддзяленні СПБ. 

Мікалай ПРЫАЗЁРНЫ

Фота даслана аўтарам


Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.