Вы тут

Адбыўся фінал першага сезона спартыўна-забаўляльнага праекта «Героі»


На «Беларусь 1» адбыўся фінал першага сезона спартыўна-забаўляльнага праекта «Героі», і 25 снежня вызначылі яго пераможцаў. Трыумфатарамі працяглай барацьбы сталі ўдзельнікі каманды «Драйв»: Паліна Яшчукоўская, Максім Яцун і Глеб Дзямідаў. Усе яны з'яўляюцца навучэнцамі Спецыялізаванага ліцэя пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.


Фота прадастаўлена Белтэлерадыёкампаніяй

На працягу чатырох месяцаў праект «Героі» збіраў каля экранаў тэлегледачоў самых розных узростаў. Сучаснае прачытанне фармату культавай «Спартландыі» ў антуражы відэагульні — вынік сумеснай работы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Белтэлерадыёкампаніі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускай федэрацыі пажарна-выратавальнага спорту.

У ходзе спаборніцтваў навучэнцы секцый пажарна-выратавальнага спорту змагаліся за тытул «Герояў»: 16 каманд, у якія ўвайшлі 48 самых спрытных і вынослівых юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны, сустракаліся на «лічбавай» арэне, каб скарыць стыхіі, што падуладныя толькі прафесіянальным выртавальнікам. А пасля, паспяхова пераадолеўшы складаныя выпрабаванні, па выніках серыі сустрэч на вяршыню турнірнай сеткі паднялася каманда гомельскага ліцэя МНС. Пераможцы шоу атрымалі ад арганізатараў гульнявыя планшэты ў падарунак, а галоўны прыз — найноўшая сілавая спортпляцоўка ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба — паводле рашэння саміх ліцэістаў, дапоўніць падрыхтоўчую базу іх роднай навучальнай установы. Менавіта там жывуць і вучацца, загартоўваюць цела і дух будучыя героі — выратавальнікі, прафесіяналы падраздзяленняў МНС.

Варта адзначыць, што зараз творчая група праекта ўжо вядзе актыўную работу над другім сезонам, які абяцае быць яшчэ больш тэхналагічным і яркім. Вопыт, які атрымала каманда медыяхолдынга падчас работы над двума сезонамі музычнага «Фактару» і прэм'ернымі «Героямі», дазволіць ізноў здзівіць тэлеаўдыторыю арыгінальнымі рэжысёрска-пастановачнымі рашэннямі, захапляльнай аператарскай работай, а таксама высокай якасцю карцінкі і мноствам іншых эфірных сюрпрызаў. Сачыце за анонсамі і навінамі праекта, каб ізноў назіраць відовішчную барацьбу будучых майстроў выратавальнай справы.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.