Вы тут

Як выбраць бяспечныя навагоднія падарункі для дзяцей?


Важны пункт перадсвяточнай праграмы — выбар навагодніх падарункаў. Як не памыліцца з выбарам і здзейсніць бяспечную пакупку для дзіцяці, раяць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя:


Фота: pixabay.com

  • Набывайце падарункі для дзяцей толькі ў месцах арганізаванага гандлю (гэта крамы, супермаркеты, афіцыйныя рынкі, кірмашы і інш.). 
  • Уважліва вывучайце інфармацыю на маркіроўцы аб тэрмінах прыдатнасці, умовах захоўвання, складзе прадукцыі пры набыцці салодкіх навагодніх набораў. Памятайце, што ў склад набору для дзіцяці не павінны ўваходзіць вырабы, якія змяшчаюць алкагольную прадукцыю (у прыватнасці, цукеркі). 
  • Пры самастойным фарміраванні дзіцячага навагодняга падарунка аддавайце перавагу мармеладу, пасціле, сухафруктам, прадукцыі для дзіцячага харчавання, вырабам з нізкім утрыманнем цукру, без кансервантаў, штучных фарбавальнікаў і харчовых дабавак. 
  • Набываючы цацку, звярніце ўвагу на этыкетку (яна павінна быць абавязкова!) і вывучыце папераджальныя надпісы, якія могуць указваць на магчымасць выкарыстання цацкі толькі ў прысутнасці дарослых, на абмежаванне выкарыстання цацкі па ўзросце, а таксама інфармацыю аб краіне, дзе яна была выпушчана, месцазнаходжанні вытворцы і яго таварным знаку, мінімальным узросце дзіцяці, для якога прызначана цацка, спосабах догляду за цацкай, тэрміну службы і ўмовах захоўвання. 
  • Адмоўцеся ад пакупкі цацкі, калі яна мае ўстойлівы непрыемны пах, вострыя часткі і вуглы, якія выступаюць і могуць траўміраваць дзіця, моцны гук, які можа раздражняць слых і палохаць дзіця. Перад пакупкай цацкі з музычным суправаджэннем праслухайце ўсе мелодыі, звярніце ўвагу на магчымасць рэгулявання гуку. 
  • Набываючы электрычную цацку, пераканаецеся, што ні на адной яе частцы намінальнае напружанне не перавышае 24В, а дэталі, якія кантактуюць ці здольныя кантактаваць з крыніцай электрычнай энергіі, а таксама кабелі, правады ізаляваныя і механічна абаронены.
  • Маскі і шлемы для гульні з паветранепранікальнага матэрыялу, якія цалкам пакрываюць галаву дзіцяці, павінны быць такой канструкцыі, каб выключыць рызыку ўдушша ў выніку недастатковай вентыляцыі. 
  • Цацка, у сярэдзіне якой можа змясціцца дзіця і якая ўяўляе сабой для яго замкнёную прастору, павінна мець адтуліну для выхаду, якая лёгка адкрываецца знутры, а таксама паверхню з вентыляцыйнымі адтулінамі. 
  • Лепш адмовіцца ад пакупкі дзецям да 3-х гадоў цацак з натуральнага футра і скуры, драўнянай кары, а таксама цацак, якія маюць парцалянавыя, шкляныя, папяровыя і кардонныя элементы. 
  • Выбіраючы дзіцяці набор для хімічных эксперыментаў, старанна вывучыце яго склад. Ён не павінен утрымліваць рэчывы ці рэактывы, якія могуць пры змешванні ўзгарэцца, утвараць шкодныя пары ці газы, выбуховыя сумесі. 
  • Цацкі, на якіх дзіця можа ездзіць, неабходна перад пакупкай праверыць на трываласць і ўстойлівасць да перакульвання, у цацках з механічным або электрычным прывадам — пераканацца ў наяўнасці тармазных прылад, а ў цацках з ланцужнай перадачай — ахоўных шчыткоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.