Вы тут

Агляд часопіса «Полымя»: верасень-22


У вераснёўскім нумары часопіса «Полымя» сярод іншых публікацый, несумненна, вылучаецца працяг рамана Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ «Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка Менскага». Гэта — ужо сёмы раман са знакамітага цыкла прыгодніцкіх «Авантур...» вядомай пісьменніцы і журналісткі. У раздзеле «Проза і паэзія» варта параіць прачытаць апавяданні Алеся ВЕТАХА (яго падборка складаецца з чатырох твораў) і Анатоля БУТЭВІЧА — «Сівак» і «Закаханы Сарокаён, або Праўдзівае апавяданне пра птушынае каханне». 


З паэтычнымі творамі ў вераснёўскім нумары «Полымя» выступаюць Віктар ГАРДЗЕЙ (з падборкай «Бог умее птушкам дараваць...»), Уладзімір БАБКОЎ, Яўген ГУЧОК, Ірына МАКАРЧУК. 

У раздзеле «Крытыка і літаратуразнаўства» — артыкул Алены БОГДАН «Діаріуш...» Афанасія Філіповіча як помнік беларускай мемуарнай прозы«. 110-годдзю народнага паэта Беларусі Максіма Танка (ён доўгі час узначальваў і рэдакцыю часопіса «Полымя») прысвечаны грунтоўны артыкул знанага літаратуразнаўцы Міколы МІКУЛІЧА «Вельмі добра, што вы ёсць на свеце...». Традыцыі Максіма Танка ў беларускай паэзіі". 

Цікавай падаецца вялікая падборка «Да 100-годдзя часопіса «Полымя» (нагадаем: першы нумар выйшаў у снежні 1922 года). У ёй змешчаны артыкул Сяргея ЧЫГРЫНА «Уладзіслаў Чаржынскі і часопіс “Полымя”, 1920-я гады» і артыкул самога Уладзіслава ЧАРЖЫНСКАГА «Літаратурная трыбуна». Друкуецца працяг успамінаў вядомага паэта і публіцыста, «палымянца» са шматгадовым стажам лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генадзя ПАШКОВА «Круціла жорны завіруха, або Ля цяпельца “Полымя”. Праўдзівыя гісторыі ад іх удзельніка і сведкі». З мемуарнай нататкай «Далёкае і блізкае» выступае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгій МАРЧУК.

У «Кнігарні» — рэцэнзіі на кнігі Вячаслава Чамярыцкага «Жыватворная спадчына» і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міхася Башлакова «На зветраных шляхах». 

Дарэчы, на другой вокладцы вераснёўскага нумара «Полымя» — верш Максіма Танка: «*** Прыпісалі: спакой/ І нейкія кроплі./ Забаранілі хадзіць,/ І раптам бачу:/ Сарваўся з вешалкі/ Мой капялюш,/ А за ім — плашч,/ А за плашчом/ Ціха падаліся за дзверы/ Мае старыя сябры — / Дарожны кій/ І боты.../ Куды гэта яны?../ Ледзь дагнаў іх/ На нарачанскай/ Дарозе». 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.