Вы тут

Азеляненне, дах, дарогі. Якія пытанні падымаліся на прыёме ў Качанавай


Члены Савета Рэспублікі 5 кастрычніка праводзяць адзіны дзень прыёму грамадзян у Мінскай вобласці. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава вядзе прыём у Салігорскім райвыканкаме, перадае БелТА.


Да прыкладу, інвалід Яўген Леанідавіч звярнуўся з праблемай устаноўкі і абслугоўвання пад’ёмнікаў для інвалідаў у шматкватэрным жылым доме ў Салігорску.

«Пад’ёмнікі павінны быць там, дзе гэта неабходна людзям, — адзначыла Наталля Качанава. — Вырашыць пытанне трэба, не разводзячы валакіту».

Валянціна Мікалаеўна прыйшла вырашыць праблему сына. З ім здарылася бяда — адбылася траўма, раздробленыя дзве ступні. Ужо прайшлі дзве аперацыі, у бліжэйшы час чакаецца яшчэ адна. Групу інваліднасці сыну не даюць, а ў яго двое дзяцей 6 і 12 гадоў. Жанчына прыйшла за дапамогай да Наталлі Качанавай.

«Вашу сітуацыю возьмуць на кантроль у Міністэрстве аховы здароўя. Па гэтых пытаннях мы Вам дапаможам», — сказала спікер.

Анатоль Міхайлавіч пражывае на першым паверсе. У яго сур’ёзная праблема — рэгулярныя засор каналізацыйнай трубы. Як стала вядома, утварыўся контрухіл трубы пасля таго, як дом даў усаджванне. Але пытанне не вырашаецца.

«Стаўце рашоткі, — адрэагавала старшыня Савета Рэспублікі. — Тут недапрацоўка мясцовых уладаў. Стварыце дамавыя камітэты, якія будуць працаваць з людзьмі».

Салігарчанін таксама паскардзіўся, што ў раёне, дзе ён жыве, мала зеляніны. «Збярыце людзей і высадзіце дрэвы», — канстатаваў спікер.

Зою Мікалаеўну турбуе дах, які працякае. Пытанне не вырашаецца на працягу пяці гадоў. Спікер дала неабходныя даручэнні старшыні Мінскага райвыканкама.

Алена Аляксандраўна, якая жыве ў вёсцы Бранчыцы, падняла дзве праблемы — баршчэўнік і дарогі.

«Нас запэўнілі, што ў наступным годзе баршчэўніка ў вас не будзе. Мы пракантралюем», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Сяльчанка таксама паскардзілася, што з іх вёскі не так проста трапіць на прыём да ўрача: аўтобус ходзіць раз на тыдзень, а талонаў да ўрача няма.

«Я гэтае пытанне абавязкова падыму ў пятніцу на Прэзідыуме Савета Рэспублікі. У жыхароў вёсак, дзе аўтобус ходзіць раз на тыдзень, павінна быць магчымасць патрапіць да ўрача. Разбярыцеся», — сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да мясцовых уладаў.

Валянціна Сяргееўна мае патрэбу ў пратэзаванні тазабедранага сустава, але на працягу чатырох гадоў не можа патрапіць на аперацыю. Наталля Качанава дала ўсе неабходныя распараджэнні прама на месцы.

Прыём пачаўся ў 11.00. Ён праводзіцца па папярэдняй запісу і будзе весціся да апошняга наведвальніка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.