Штогод жыхары і госці Мінска прымаюць удзел у гэтай акцыі, якая накіравана ў першую чаргу на экалагічнасць горада. Цвіком праграмы стане «Дзень без аўтамабіля», які пройдзе ў чацвер, 22 верасня — тады Тыдзень мабільнасці і завершыцца. Па словах намесніка старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяны Дубік, да распачатай акцыі аформлены план мерапрыемстваў.
— Гэта штогадовая кампанія, якая накіравана на азеляненне гарадскіх транспартных сістэм, змяненне транспартных паводзін людзей, а таксама больш разумнага выкарыстання грамадскіх гарадскіх прастор. У Мінску запланаваны розныя мерапрыемствы, праграмы для дзяцей і моладзі, конкурсы, флэшмобы, круглыя сталы, дзе будуць абмяркоўвацца праблемы развіцця грамадскага транспарту, актыўнага ладу жыцця і экалогіі.
17 верасня, у Дзень народнага адзінства, пройдзе плогінг-забег у парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. Плогінг — гэта экалагічны рух, пры якім бег трушком спалучаецца са зборам смецця. Як гаворыцца, прыемнае з карысным! Гэтая акцыя праводзіцца сумесна з Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэтам спажывецкай кааперацыі.
Мінчанам важна зразумець каштоўнасць такіх мерапрыемстваў. Статыстычныя даныя паказваюць, што 85 % выкідаў, забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра адносяцца да аўтамабіляў. Астатнія 15 % — гэта прамысловыя прадпрыемствы Мінска. Пры гэтым найбольш забруджванне паветра адбываецца ў ранішнія і вячэрнія «час пік» пры максімальнай загрузцы сталічных дарог.
У заключны дзень будзе праведзена акцыя «На працу на веласіпедзе». Таксама ў некалькіх месцах Мінска будуць раздаваць садавіну веласіпедыстам і іншым удзельнікам дарожнага руху, якія адмовіліся ад аўтамабіля і дабіраюцца да працы пешшу. Вось дзе гэта будзе адбывацца:
1. Уваход у Цэнтральны батанічны сад на пр-це Незалежнасці;
2. Веладарожка каля «Мінск-Арэны» (пр-т Пераможцаў, 111);
3. «Мотавелазавод» (пр-т Партызанскі, 8);
4. Станцыя метро «Грушаўка» (пр-т Дзяржынскага, 11).
— Для найбольшай зацікаўленасці і прыцягнення ўвагі грамадскасці да правядзення «Дня без аўтамабіля» эфектыўнай мерай з'яўляецца атрыманне права на бясплатны праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Таму і сёлета прадпрыемствам «Мінсктранс» і «Мінскі метрапалітэн» указана не спаганяць плату за праезд пры прад'яўленні пасажырам пасведчання кіроўцы і пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку. Так, колькасць асоб, якія скарысталіся правам бясплатнага праезду ў метрапалітэне ў ходзе экалагічнай акцыі ў 2021 годзе, склала больш за
10 тысяч чалавек», — расказала Таццяна Дубік.
Да акцыі «Дзень без аўтамабіля» таксама падключаюцца сучасныя і маладзёжныя сродкі перамяшчэння. Усім ахвотным 22 верасня дадуць зніжку на арэнду шэрынгавых веласіпедаў і электрасамакатаў па промакодзе «Без аўто». Акрамя таго, у чацвер будзе праведзены велапрабег, прысвечаны адначасова «Дню без аўтамабіля» і Году гістарычнай памяці. Маршрут велапрабегу будзе ўключаць экалагічныя і знакавыя гістарычныя месцы.
Аляксей КАРПУК
Прэв’ю: pixabay.com
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.