Вы тут

Пошук новых рынкаў, інвестпраекты, арэнднае жыллё


Як развіваецца Капыльскі раён, «Звяздзе» расказаў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык.


— Сяргей Міхайлавіч, ці ўдаецца прадпрыемствам Капыльшчыны своечасова рэагаваць на змяненне сітуацыі на рынках збыту?

— Так. Капыльскі лясгас пачынае пастаўляць прадукцыю ў Кітайскую Народную Рэспубліку, Азербайджан, Узбекістан і іншыя краіны. У раёне ўсе прадпрыемствы працуюць стабільна, без прастояў. Пацягваецца рэалізацыя двух значных інвестыцыйных праектаў: Агракамбіната «Дзяржынскі» па выпуску 6000 тон мяса індычкі штогод у аграгарадку Пясочнае, а будаўніцтва цэха па вытворчасці малака з капілярна-порыстай структурай на Капыльскім філіяле Слуцкага сыраробнага камбіната. Гэты праект мае высокую навукаёмістасць і арыентаваны на экспарт у краіны блізкага і далёкага замежжа.

— Колькі гэта дазволіць стварыць новых працоўных месцаў?

— На дзве новыя вытворчасці, якія будуць адкрытыя ў 2023 годзе, плануецца працаўладкаваць каля 500 чалавек. Гэта будуць месцы з высокім узроўнем зарплаты. Акрамя таго, у раёне кожны год з'яўляецца каля 12 малых прадпрыемстваў, якія забяспечваюць працаўладкаванне каля 30 чалавек. За сем месяцаў гэтага года зарэгістравана 10 прадпрыемстваў і сфарміравана 17 новых рабочых месцаў.

На базе Капыльскага дзяржаўнага каледжа эфектыўна працуе цэнтр па падтрымцы прадпрымальніцтва, рэалізоўваюцца стартап-праекты. Таксама дзейнічае бізнес-кампанія «Эргана», што аб'яднала пачынаючых індывідуальных прадпрымальнікаў, навучэнскую моладзь, якія шукаюць новыя ідэі і адкрываюць свой бізнес.

— Сяргей Міхайлавіч, на што ў раёне робіцца акцэнт у сельскай гаспадарцы?

— У першую чаргу ўдзяляем увагу рэнтабельнасці. Для гэтага ўмацоўваем матэрыяльную базу раслінаводства і жывёлагадоўлі, павялічваем аб'ёмы вытворчасці малака, мяса, зерня і іншай прадукцыі. У планах — будаўніцтва малочнатаварных комплексаў, працуем над павелічэннем прадукцыйнасці дойнага статку. У раслінаводстве ставім на першае месца забеспячэнне галіны травяністымі кармамі і зернефуражом. Працягваецца работа па адпрацоўцы спецыялізацыі ў раслінаводстве, карэкціруецца структура пасяўных плошчаў.

— Як справы з кадрамі?

— У асноўным раён забяспечаны кваліфікаванымі кадрамі. Аднак у сельгаспрадпрыемствах ёсць запатрабаванасць у ветэрынарных урачах (сем вакансій), заатэхніках (чатыры вакансіі), аграномах (дзве вакансіі).

Сістэма аховы здароўя недастаткова ўкамплектавана медыкамі. Ёсць неабходнасць у стаматолагах-тэрапеўтах, стаматолагах-хірургах, урачах-хірургах, урачах агульнай практыкі, таксама патрабуецца ўрач-кардыёлаг, урач-рэнтгенолаг.

Сістэма адукацыі забяспечана педагагічнымі кадрамі на 99 працэнтаў. Недахоп у настаўніках фізікі, матэматыкі, замежных моў, пачатковых класаў, псіхолагах, сацыяльных педагогах, лагапедах ліквідуецца за кошт прыцягнення педагогаў пенсіённага ўзросту і сумяшчальнікаў.

Сёлета ў раён прыехала 108 маладых спецыялістаў, у тым ліку 44 з вышэйшай адукацыяй, 38 з сярэдняй спецыяльнай і 26 з прафесійна-тэхнічнай. У сельгасарганізацыях маладыя спецыялісты забяспечваюцца інтэрнатам, кватэрай або індывідуальным домам. У іншых сферах, як правіла, іх селяць у інтэрнаты, а пытанні забеспячэння ўласным жыллём разглядаюцца ў адпаведнасці з раённай праграмай жыллёвага будаўніцтва.

У раёне пастаянна ўдасканальваюцца формы работы па адаптацыі моладзі ў працоўных калектывах, праводзяцца круглыя сталы, сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, арганізацый і прадпрыемстваў, актывістамі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», прадстаўнікамі прафсаюза, дні адкрытых дзвярэй, кансультацыі юрыстаў, псіхолагаў, злёты маладых спецыялістаў.

— Як наогул вырашаецца кватэрнае пытанне?

— Цяпер у райцэнтры ўзводзіцца 18-кватэрны жылы дом. Долевы ўдзел у яго будаўніцтве прымаюць пяць арганізацый. У далейшым пабудаваныя кватэры пяройдуць у разрад арэнднага жылля і будуць выдзелены работнікам гэтых арганізацый.

Фінансаванне будаўніцтва сацыяльнага жылля вядзецца за кошт бюджэтных сродкаў. На 2022 год яны не выдзелены, таму пакуль такое жыллё ў горадзе не ўзводзіцца.

Сёння грамадзяне імкнуцца самастойна выступаць заказчыкамі будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў. Для гэтага ў раёне дастаткова зямельных участкаў, забяспечаных мінімальнай інфраструктурай. Тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аказваецца дзяржаўная падтрымка.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.