Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, наведаў Клецкі раён. Тут ён правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама наведаў некаторыя арганізацыі і прадпрыемствы.
На прыём грамадзян звярнуліся жыхары Мар'інай Горкі, Валожына, Слуцка, Баранавіч, Клецкага раёна. Спектр пытанняў, з якімі грамадзяне прыйшлі да Максіма Рыжанкова, быў шырокі: ад працаўладкавання да зямельных спрэчак. Праблемы заяўнікаў, як было адзначана на сустрэчы, дасканала вывучаць і прапрацуюць.
Наведванне першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта рэгіёна пачалося з гімназіі Клецка і першай гарадской школы. Максім Рыжанкоў цікавіўся ў тым ліку матэрыяльна-тэхнічнай базай, харчаваннем школьнікаў, кадравай палітыкай, у прыватнасці, замацоўваннем маладых спецыялістаў. Таксама была ўзнята тэма цэнтралізаванага экзамену, які аб'яднае выпускны з сярэдняй школы і ўступны ва ўніверсітэт. Меркаванне на гэты конт выказалі педагогі і навучэнцы.
З работай мясцовых прадпрыемстваў ва ўмовах санкцый Максім Рыжанкоў азнаёміўся на прыкладзе ААТ «Гама смаку». Першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта азнаёмілі з вытворчасцю, прадэманстравалі лабараторыю, расказаўшы аб тым, адкуль паступае сыравіна і чаму знізіліся аб'ёмы закупак ад насельніцтва. Закранулі пытанні лагістыкі і экспарту, расказалі пра тое, што разбілі ўласны сад.
Як адзначыла дырэктар прадпрыемства Надзея Пальчынская, санкцыі фактычна не паўплывалі на вытворчы працэс. Хоць і стала менш яркай упакоўка тэтра-пак, у якую расфасоўваюць сокавую прадукцыю, якасць засталася ранейшай: у вытворчасці выкарыстоўваецца выключна натуральная сыравіна без генна-мадыфікаваных дабавак.
У ДЛГУ «Клецкі лясгас» гаварылі аб эфектыўнасці работы створаных новых вытворчых участкаў, інавацыйных прадуктах і планах па лесааднаўленні. На прадпрыемстве, у прыватнасці, асвоілі новую тэхналогію па выпуску тэрмадошкі. Мадэрнізацыя дазваляе нарасціць аб'ёмы вытворчасці, пашырыць рынкі збыту і атрымаць добры эканамічны эфект.
Асобным пунктам стала наведванне ААТ «Грыцэвічы». Гэтае сельгаспрадпрыемства знаходзіцца пад асабістай апекай старшыні райвыканкама Анатоля Ладыгі. Цяпер перад гаспадаркай стаіць мноства задач, у тым ліку па вытворчасці прадукцыі ў жывёлагадоўчым цэху, па раслінаводстве, абнаўленні машынна-трактарнага парка.
Фота БелТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.