Вы тут

Кандытарскія фабрыкі запусцілі вытворчасць навагодніх падарункаў


Кандытарскія прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» пачалі вытворчасць навагодніх падарункаў да 2023 года. Усяго да святочнага сезону плануецца выпусціць каля 70 найменняў салодкіх набораў вагой ад 300г да 3кг, паведамляецца на сайце канцэрна.


«У першую чаргу навагоднімі падарункамі будзе цалкам забяспечаны ўнутраны рынак, на які мы плануем паставіць больш за 2 млн. баўлаў, — адзначыў начальнік упраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна Андрэй Мяшкоў. — Таксама падарункавыя наборы ад “Камунаркі” і “Спартака” ў гэтым годзе пойдуць на экспарт у Расію, Казахстан, Азербайджан, ЗША і Латвію».

Айчынныя кандытарскія прадпрыемствы да навагодніх святаў прапануюць як ужо вядомыя брэнды шакаладу, цукерак, печыва, так і новыя віды кандытарскіх вырабаў. Кошт падарункаў ад 5,35 да 55,49 рублёў.

Да святаў «Камунарка» падрыхтуе 1215 тыс. навагодніх падарункаў, «Спартак» — 960 тыс. Таксама ў гэтым сезоне фабрыка «Слодыч» плануе выпусціць 20 тыс. навагодніх падарункаў з мучной і цукрыстай прадукцыі ўласнай вытворчасці вагой 700 г і 1 кг.

Акрамя кардонных упаковак навагодніх падарункаў у гэтым годзе будзе выкарыстана ўпакоўка з 3D анімацыяй, мяккая цацка — сімвал 2023 года — трус і бляшаная скрынка.

«Усе падарункавыя наборы створаны выключна з якаснай сыравіны. Працэс камплектацыі падарункаў вельмі адказны і працаёмкі, адбываецца ўручную, таму пачынаецца прыкладна за 3,5 месяцы да навагодніх святаў. На гэты час прадпрыемствы набіраюць дадатковы персанал для фасавання, — сказаў Андрэй Мяшкоў. — Асноўны прынцып — разнастайнасць напаўнення. Мы заўсёды стараемся ўлічыць пажаданні нашых спажыўцоў».

Акрамя гатовых набораў у фірмовых крамах прадпрыемстваў канцэрна даступная паслуга па фарміраванні індывідуальных навагодніх падарункаў у стылізаваную ўпакоўку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.