Вы тут

Хакеісты «Дынама-Мінск» пераможна пачалі новы сезон


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем пра апошнія спартыўныя навіны.


Каманда тыдня. Хакеісты «Дынама-Мінск» з перамогі стартавалі ў новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. У першым матчы рэгулярнага чэмпіянату, які прайшоў на лёдзе «Мінск-Арэны», «зубры» адолелі «Барыс» з Нур-Султана. Вынік сустрэчы — 4:3 прынёс «Дынама» першыя два ачкі ў чэмпіянаце. Дамашняя серыя мінскіх хакеістаў працягваецца: 5 верасня «зубры» сустрэнуцца з омскім «Авангардам», 7 верасня адбудзецца паядынак супраць уфімскага «Салавата Юлаева».

Турнір тыдня. У Мінску на базе воднага цэнтра «Фрыстайл» адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па скачках на лыжах у ваду, прысвечаны Году гістарычнай памяці. У спаборніцтвах ўзялі ўдзел наймацнейшыя прадстаўнікі лыжнай акрабатыкі з Беларусі і Расіі. Па выніках кваліфікацый у мужчын і жанчын у вырашальную стадыю выйшлі па 12 найлепшых спартсменаў. Медалі ў суперфінале разыгрывалі шэсць уладальнікаў лепшых балаў пасля першага фінальнага скачка. Перамогу ў жаночым турніры атрымала расіянка Любоў Нікіціна. На другой пазіцыі размясцілася алімпійская чэмпіёнка 2018 года Ганна Гуськова, трэцяй стала яшчэ адна беларуска, фіналістка Гульняў у Токіа Анастасія Андрыянава. Сярод мужчын найлепшы вынік паказаў расійскі фрыстайліст Максім Бураў. Прадстаўнікі Беларусі Макар Мітрафанаў і Павел Дзік занялі другое і трэцяе месцы адпаведна

 

Узнагароды тыдня. У балгарскім Краневе завяршыўся маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64. Спаборніцтвы праводзіліся ў шасці ўзроставых групах асобна сярод юнакоў і дзяўчат у трох дысцыплінах: класічная, хуткая і імгненная гульня. Двухразовай чэмпіёнкай свету ў катэгорыі да 20 гадоў стала беларуска Марыя Часнакова. У гэтай жа ўзроставай катэгорыі сярэбранымі прызёрамі ў бліцы сталі прадстаўнікі Беларусі Вікторыя Нікалаева і Сцяпан Дарашэнка.

Залаты медаль маладзёжнага першынства ў класічнай гульні сярод спартсменаў не старэйшых за 27 гадоў выйграў беларус Уладзіслаў Валюк, таксама на рахунку шашыста серабро ў бліцы. Акрамя таго, у катэгорыі U-27 узнагароды ва ўсіх дысцыплінах заваяваў Аляксей Куніца (серабро і дзве бронзы), двойчы сярэбранай медалісткай турніру стала беларуска Паліна Петрусева (рапід і класіка).

Цытата тыдня. «Наш клуб даволі шмат робіць для мужчынскага баскетбола. Ужо некалькі год мы з'яўляемся базавым клубам зборнай. Створана сістэма — ад дзіцячай школы да нацыянальнай каманды. Задача ў нас адна: каб беларускі баскетбол ішоў наперад, каб мы не спыняліся на дасягнутым, а нашая нацыянальная каманда паказвала добрыя вынікі. Але ў сувязі з рашэннямі, прынятымі Міжнароднай федэрацыяй баскетбола, зараз мы будзем рыхтаваць гульцоў на клубным узроўні, каб яны, калі гэта будзе неабходна, выйшлі і даказалі, што зроблена добрая праца і яны вартыя прадстаўляць краіну», — сказаў старшыня баскетбольнага клуба «Мінск» Юрый Шакола на прэзентацыі каманд на будучы сезон. У гэтым сезоне мужчынская каманда «Мінска» будзе выступаць у Адзінай лізе ВТБ і ў «фінале чатырох» Кубка краіны-2022 і плэй-оф чэмпіянату Беларусі. Жаночая каманда будзе змагацца за ўзнагароды чэмпіянату і Кубка краіны.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.