Вы тут

Качанава — школьнікам: Улада ў Беларусі заўсёды гатова да дыялогу


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 1 верасня прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пачатку новага навучальнага года. Сустрэча з настаўнікамі, вучнямі і бацькамі адбылася ў сярэдняй школе № 266, якая адчыніла свае дзверы ўпершыню. 


— Вы пачынаеце пісаць гісторыю сваёй школы. Я ўпэўнена, што яна стане для вас родным домам. Тут сабраны выдатны педагагічны калектыў. Тут цудоўныя ўмовы для дзяцей: спартыўныя пляцоўкі, добрыя класы. Увогуле зроблена ўсё, каб было зручна і камфортна. Да гэтага свята рыхтуюцца настаўнікі, бацькі. Мы робім усё, каб нашы дзеці пайшлі ў камфортныя школы, — адначыла спікер. 

У Беларусі будуюцца новыя школы, мадэрнізуюцца, рэканструююцца ўжо дзейныя, абнаўляецца, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Спікер падкрэсліла, што для дзяўчат і хлопцаў ствараюцца выдатныя ўмовы.

Наталля Качанава падчас выступлення са словамі пажаданняў звярнулася да першакласнікаў (у школе 12 першых класаў), старшакласнікаў, бацькоў. Звяртаючыся, у прыватнасці, да педагогаў спікер заўважыла, што іх праца вельмі няпростая. Разам з тым яна пажадала ім зрабіць усё магчымае, каб дзеці палюбілі сваю школу і пасябравалі на доўгія гады.

Пасля гэтага Старшыня Савета Рэспублікі  паразмаўляла з ўдзельнікамі адкрытага ўрока на тэму «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню».

Наталля Качанава, у прыватнасці, адзначыла, што была сведкам падзей, якія адбываліся ў 2020 годзе. Таму сёння яна заклікала моладзь не кіравацца эмоцыямі.

«Не трэба ісці ад эмоцый, трэба вельмі шмат думаць. Вельмі шмат хлусні, фэйкаў і няпраўды ў гэтым свеце. Навучыцеся адрозніваць праўду ад няпраўды. Сёння ёсць усе магчымасці для гэтага, — адзначыла спікер. — Мы ўсе — ад кіраўнікоў вышэйшага ўзроўню і да тых, хто працуе непасрэдна побач з вамі, — прыходзім і расказваем. Мы заўсёды гатовы да дыялогу. Прыходзьце ў Савет Рэспублікі. Мы абавязкова з вамі сустрэнемся, пагаворым».

Старшыня Савета Рэспублікі ўпэўнена, што беларусы могуць ганарыцца сваёй краінай. «Шануеце ўсё, што ёсць у нашай краіне. Я не проста так гэта кажу. Наша краіна сапраўды ўнікальная», — сказала спікер.

Наталля Качанава расказала, што на сустрэчы са студэнтамі БДУ ў 2020 годзе ёй задавалі пытанне, каго лічыць вялікім палітыкам. «Я вялікім палітыкам лічу нашага Прэзідэнта. Я не так шмат гадоў працую ў Мінску — сем з паловай гадоў (да гэтага жыла і працавала ў рэгіёне). Але, працуючы побач з гэтым чалавекам, разумела, што толькі Аляксандр Лукашэнка ў гэтых няпростых умовах можа ўтрымаць нашу краіну», — сказала спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі ўпэўнена, што кіраўнік дзяржавы абсалютна правільна гаворыць: «Мы гатовы перадаць кіраўніцтва краінай, але гэта трэба зрабіць так, каб вы прадаўжалі гэтыя традыцыі і вашыя дзеці, унукі і праўнукі жылі ў мірнай краіне».

«Я заўсёды казала: мая мара, каб мае дзеці, унукі і праўнукі (хоць вы ўсе нашыя) жылі толькі ў міры», — склала спікер.

Арына КАРПОВІЧ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.