Вы тут

Вучоныя краіны пішуць Сенненскую гісторыю


1—2 ліпеня на Віцебшчыне, у горадзе Сянно, пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна».


— Арганізатары сур'ёзнага даследчыцкага форуму — Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сенненскі раённы выканаўчы камітэт. Мяркуецца, што ў рабоце канферэнцыі прымуць удзел больш чым сорак вучоных-гісторыкаў, археолагаў, архівістаў, супрацоўнікаў музеяў і краязнаўцаў: і з Мінска, і з Віцебска, і, зразумела, з самога Сянно.

— Праводзіць рэгіянальныя навукова-практычныя канферэнцыі стала добрай традыцыяй акадэмічных вучоных, — каметуе будучую падзею дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук Вадзім Лакіза. — Такія форумы спрыяюць стварэнню цэласнага гістарычнага партрэта рэгіёна, дазваляюць звярнуць увагу на ключавыя аспекты ў радзімазнаўчым партрэце краю. Як правіла, супольная праца з мясцовымі музейшчыкамі, краязнаўцамі дазваляе пашырыць уяўленне пра тую ці іншую прастору.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.