Вы тут

Чамаданава: Шырокія дыялогавыя пляцоўкі запаланаваны ва ўстановах адукацыі Мінска


У сценах БДУІР адбылася выніковая нарада галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама. Сустрэча прайшла па тэме «Арганізацыя ідэалагічнай работы ў г. Мінску ў 2021 годзе і задачах на 2022 год».


Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава падкрэсліла, што сёння ўсе структуры ідэалагічнай «вертыкалі» працуюць адной камандай.

— На бягучы момант 2022 года мы можам казаць аб выніках, якія з’явіліся за мінулы перыяд. Гэта новыя праекты, якія мы актыўна развіваем. Яны найперш звязаныя з маладзёжнай палітыкай. Менавіта мы арыентаваныя на моладзь, удзяляем ёй асаблівую ўвагу. Гэта выяўляецца ў правядзенні культурных патрыятычных мерапрыемстваў, у якія ўцягнута ўся моладзь без выключэння. Стартавалі новыя праекты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Запланаваны шырокія дыялогавыя пляцоўкі ва ўстановах адукацыі сталіцы. Да гэтых мерапрыемстваў актыўна далучаюцца грамадскія арганізацыі Мінска. У моладзі ёсць запыт на прадастаўленне тэматычных пляцовак для самарэалізацыі. І важна, што моладзь з’яўляецца не толькі ўдзельнікам гэтых мерапрыемстваў, але і іх ініцыятарам. А мы можам падставіць плячо і падзяліцца сваім прафесійным досведам. Тым больш у нас ёсць усе рэсурсы, каб працаваць актыўна і аператыўна рэагаваць на запыты, якія ставіць перад намі жыццё. Сёння немагчыма працаваць паасобку. У нас адна мэта і адна ідэя.

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец адзначыў, што для моладзі і ў цэлым для насельніцтва Беларусі пытанні ідэалагічнага і патрыятычнага выхавання выйшлі на першы план.

— Кожны кіраўнік любой установы адукацыі павінен разумець, што пытанні выхавання — гэта яго асабістая і персанальная адказнасць. Гэтая работа не павінна быць фармальнай. Сёння моладзь вельмі адчувальная да таго, як з ёй выбудоўваюць дыялог. Яе цікавіць шмат пытанняў, і мы мусім даць на іх адказы. Тым больш што ў нашай краіне, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, ёсць усе зыходныя пазіцыі. Нам не трэба распаўсюджваць фэйкі для таго, каб данесці праўду да людзей. Мы жывём у нармальнай краіне, і кожны павінен разумець, што гэта прадмет гонару.

Андрэй Іванавіч не пакінуў без увагі і надзённую праблему ў адукацыі — з дзецьмі ўкраінскіх бежанцаў. Міністр адукацыі запэўніў, што сёння выбудавана поўная работа па прыёме ўсіх дзяцей, якія прыязджаюць з Украіны на тэрыторыю Беларусі. Ім знаходзяць месцы ва ўстановах дашкольнай і сярэдняй адукацыі.

Да нарады была прымеркавана тэматычная выстава-прэзентацыя «Захоўваем гістарычную памяць — памнажаем духоўныя каштоўнасці сталіцы». На экспазіцыі былі прадстаўлены прадпрыемствы, арганізацыі, грамадскія аб’яднанні сталіцы, іх значныя праекты і акцыі. Яе наведаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Метадыст Наталля Самурганава прадстаўляла на выставе ўпраўленне па адукацыі Партызанскага раёна, які ідзе ў нагу з часам. Адукацыйны тэлеграм-канал Партызанскага раёна прадстаўлены рубрыкамі, што дапамагаюць згадаць гісторыю Беларусі, атрымаць веды аб беларускай мове і наведаць музейны квэст.

— У нас быў праведзены невялікі аналіз: каб не страціць падпісчыкаў, тэлеграм-канал павінен весціся правільна, разумна і сучасна. Вылучылі рубрыкі, якія не толькі цікавыя, але і прадстаўляюць інфармацыю, якая для падлеткаў даступная — кароткая, лаканічная. Рубрыкі вядуцца педагогамі Партызанскага раёна. Мы пастараліся прадставіць найбольш значныя і ўжо створаныя ў раёне віртуальныя музеі, турыстычныя маршруты па Партызанскім раёне. У рубрыцы «Музейны квэст» можна з дапамогай тэлефона наведаць выставу, бо ўсе экспанаты алічбаваныя праз QR-коды.

Адным з яркіх герояў выставы стаў Кірыл Манулік, дзесяцікласнік сталічнай гімназіі № 146. Хлопец са сваім праектам «Пчаліны вартаўнік» стаў фіналістам на конкурсе «100 ідэй для Беларусі».

— Уплыў пчол на ўраджайнасць, харчовую бяспеку чалавецтва велізарны. Праект складаецца ў тым, што для захавання пчалінай прадукцыі я вырабіў лекі з піхты сібірскай. Яна выкарыстоўваецца ў хімічных вырабах і харчовай прамысловасці, а таксама цалкам бяспечная для пчол. Навуковая работа пісалася з настаўнікам біялогіі. Я спачатку проста цікавіўся і глядзеў літаратуру па дадзенай тэме. Пасля доўгіх эксперыментаў было вырашана аб’яднаць у выгадны тандэм кроп і піхту.

На нарадзе асаблівае месца ў ідэалагічнай рабоце з моладдзю было адведзена распаўсюджванню рознай інфармацыі. Вольга Чамаданава звярнула ўвагу на Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, на якую абапіраюцца пры рабоце з падрастаючым пакаленнем.

— Сёння мы занадта часта гаворым аб фэйках. Моладзь павінна атрымліваць аб’ектыўную, праўдзівую і правераную інфармацыю. Гэта залежыць і ад работы журналістаў, і ад нас як ідэолагаў. Мы гатовыя даваць тую інфармацыю, якая патрабуецца аператыўна, гатовыя ўступаць у пэўную дыскусію, калі гэта спатрэбіцца і, вядома ж, абвяргаць тое, што сёння спрабуюць нам навязаць у тым ліку і заходнія краіны.

За 2021 год з’явілася шмат цікавых праектаў, пра якія мы раней не разважалі. Сёння гэтыя праекты ініцыіруе сама моладзь, а мы яе падтрымліваем.

Аляксей КАРПУК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.