Вы тут

Нарада па пытаннях будаўніцтва жылля для шматдзетных прайшла ў Савеце Рэспублікі


Па пашыраную нараду, якую правёў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы, былі запрошаны прадстаўнікі Мінгарвыканкама і зацікаўленых міністэрстваў. 


Нагода для такога маштабнага разгляду — калектыўны зварот грамадзян па пытанні выдзялення шматдзетным сем’ям субсідый на будаўніцтва жылля ў адным з шматкватэрных дамоў Мінска. 

У гутарцы з журналістамі да пачатку нарады Міхаіл Русы паведаміў, што па даручэнні спікера Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай займаецца высвятленнем усіх абставін складанасцяў, з якімі сутыкнуліся грамадзяне. 

— Сёння мы праводзім чарговы разгляд калектыўнага звароту шматдзетных сем’яў па цэлым шэрагу пытанняў, з якімі яны сутыкнуліся пры атрыманні жылля ў Мінску. Тут сабрана вялікае кола прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, службаў Мінгарвыканкама, міністэрстваў юстыцыі, архітэктуры і будаўніцтва, працы і сацыяльнай абароны для таго, каб дэталёва разабрацца ў сітуацыі і знайсці магчымасці высветліць прычыны, чаму ў людзей з’явілася неабходнасць пісаць скаргі, і калі ёсць недапрацоўкі на заканадаўчым узроўні — аператыўна знайсці рашэнне ў гэтым кірунку, — патлумачыў абраны фармат сустрэчы старшыня профільнай камісіі. 

Ён перакананы: калі людзі звяртаюцца, гэта дапамагае заканадаўцам бачыць цэлы шэраг прабелаў у нарматыўнай базе, якую можна і неабходна аператыўна дапрацаваць. 

— 15 сакавіка пачала дзейнічаць абноўленая Канстытуцыя і цэлы шэраг нарматыўна-прававых актаў будзе перапрацаваны. Таму будзе рэальная магчымасць частку такіх прыкладаў аператыўна ўнесці і дапоўніць заканадаўства, — адзначае Міхаіл Русы. 

Што датычыцца сённяшняй размовы, паводле меркавання сенатара, яна будзе дастаткова сур’ёзнай:

— На пустым месцы 40 чалавек па адным і тым жа пытанні звяртацца не будуць. Хтосьці дзесьці недапрацаваў, магчыма, да канца не высветлілі ўсе нюансы. Таму мы паслухаем кожны орган дзяржаўнага кіравання і мы знойдзем рашэнне гэтага пытання. 

Сенатар нагадаў: калі шматдзетная сям’я звярнулася з заявай аб атрыманні жылля з субсідыямі і сацыяльнымі гарантыямі, якія прадугледжаны ў адпаведнасці з заканадаўствам, на працягу года яны павінны быць накіраваны на яго будаўніцтва. 

— Чаму тут не спрацавала, хто ў гэтым вінны, і калі ёсць нейкі прабел у заканадаўстве — усё высветлім і прымем рашэнне, каб людзі былі задаволены, — падкрэсліў старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі. 

Паводле яго ацэнкі, работа з людзьмі — гэта, свайго кшталту, экспертная ацэнка заканадаўства на прадмет яго зручнасці і эфектыўнасці яго работы.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.