Вы тут

Русы: XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе на самым высокім узроўні


Мерапрыемства прайшло ў верхняй палаце беларускага парламента пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіла Русага, намесніка старшыні камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. 


Сустрэча пачалася з хвіліны маўчання ў памяць аб бязвінных ахвярах, якія загінулі падчас тэракту ў Падмаскоўі. 

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі аб’ектаў, арганізацыі дзелавой і культурнай праграм маючага адбыцца Форуму. У прыватнасці, дэталі секцыйных і пленарнага пасяджэнняў, сустрэчы з кіраўнікамі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, падрыхтоўкі да падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў. Асаблівая ўвага — арганізацыя выставы дасягненняў народнай гаспадаркі дзвюх краін. Таксама закранулі аспекты лагістыкі, пражывання і жыццезабеспячэння ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства. Вядзецца падрыхтоўка да канцэрта майстроў мастацтваў.

Як падкрэсліў Міхаіл Русы, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі сёлета праходзіць у крыху змененым фармаце. «Задзейнічалі не толькі Віцебск, але і два гарады — Полацк і Наваполацк для таго, каб як мага больш аб’ектаў і суб’ектаў гаспадарання ўключаліся ў гэту работу, — удакладніў сенатар. — Крыху мяняецца звычайная адпрацаваная структура падрыхтоўкі, бо трэба прадумаць лагістыку і іншае, але, думаю, што гэта ўсё вырашальна».

На асаблівым кантролі, як заўважыў Міхаіл Русы, — пытанні прыбыцця і размяшчэння ўдзельнікаў форуму. «Усё ўзята пад кантроль, — адзначыў сенатар. — За кожным аб’ектам замацаваны людзі».

Кажучы аб секцыйных пасяджэннях, парламентарый паведаміў, што будзе працаваць дзевяць секцый. «Вызначыліся з іх складам, адпрацавана і ўзгоднена тэматыка, — падкрэсліў Міхаіл Русы. — На 95-97% ёсць і выступоўцы па гэтых тэмах».

Па словах старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Дзямідава, з кожным годам гэтае мерапрыемства набірае ўсё большыя маштабы, прыцягвае значную колькасць кіраўнікоў рэгіёнаў — як Расійскай Федэрацыі, так і Рэспублікі Беларусь. «Абмяркоўваюцца пытанні сацыяльнага ўзаемадзеяння, правядзення сумесных гуманітарных праектаў, эканамічныя пытанні, магчымасць далейшага інавацыйнага развіцця, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі — практычна ўвесь спектр нашага ўзаемадзеяння з расійскімі рэгіёнамі разглядаецца на форуме, падпісваюцца новыя пагадненні, выходзім на новыя праекты. І кожны год гэтае мерапрыемства прыцягвае ўсё больш новых удзельнікаў». 

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.