Вы тут

У Беларусі ў 2024 годзе плануюць пабудаваць і рэканструяваць 21 значны аб’ект аховы здароўя


У Беларусі ў 2024 годзе плануюць пабудаваць і рэканструяваць 21 значны аб’ект сферы аховы здароўя, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.


«Як падлічылі спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, усяго плануецца здаць 21 аб’ект: у Брэсцкай вобласці — 3, у Віцебскай — 1, у Гомельскай — 4, у Гродзенскай — 3, у Магілёўскай — 1, у Мінскай — 3, у Мінску — 4 і два будынкі рэспубліканскіх устаноў аховы здароўя», — гаворыцца ў паведамленні.

У прыватнасці, размова ідзе аб будаўніцтве новага корпуса Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы, рэканструкцыі лячэбнага корпуса Віцебскай абласной інфекцыйнай бальніцы, рэканструкцыі комплексу будынкаў для Гродзенскага абласнога анкадыспансера, будаўніцтве корпуса экстранай хірургіі кардыяцэрэбраваскулярнай паталогіі Магілёўскай гарадской дапамогі. Таксама ў пераліку — будаўніцтва корпуса практыка-арыентаванага навучання на 1 тыс. месц Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Паралельна фарміруецца графік аснашчэння новых будынкаў медыцынскімі вырабамі.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.