Вы тут

Баскаў: Нам неабходна забяспечыць стабільнасць эканамічнага развіцця


Такую думку выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў падчас сустрэчы з футбольнай і хакейнай грамадскасцю, якая адбылася ў канферэнц-зале сталічнага Дома футбола Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». 


— Практычна праз месяц, 27 лютага, пройдзе рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі, у якім кожнаму з нас трэба будзе прыняць удзел, — звярнуў увагу сенатар.

Ён нагадаў, што дзеючая рэдакцыя Канстытуцыі адыграла значную ролю ў развіцці маладой дзяржавы.

— Але ва ўмовах, калі ідзе ў літаральным сэнсе барацьба за выжыванне малых дзяржаў і народаў, нам неабходна дапоўніць Канстытуцыю нормамі, якія забяспечваюць стабільнасць нашага эканамічнага развіцця і захаванне моцнага інстытута ўлады, — падкрэсліў Дзмітрый Баскаў.

Акрамя таго, сенатар звярнуў увагу прысутных на прыярытэтнасць у праекце Канстытуцыі ідэі сацыяльнай дзяржавы і захавання сацыяльнай накіраванасці дзяржаўнай палітыкі.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.