Вы тут

Парламентарыі — за падтрыманне міру і бяспекі: у Інданезіі праходзіць 144-я Асамблея МПС


Удзел у пасяджэнні Міжпарламенцкага саюза прымаюць і беларускія парламентарыі: старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных.


Мерапрыемства распачало сваю работу ў горадзе Нуса-Дуа ў нядзелю, 20 сакавіка. Завяршыцца — 24 сакавіка. 

У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця 144-й Асамблеі МПС прынялі ўдзел прэзідэнт Рэспублікі Інданезія Джок Відода, спікер Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія Пуан Махарані і прэзідэнт МПС Дуартэ Пачэка.

Дарэчы, беларускі сенатар уваходзіць у склад Бюро Пастаяннага камітэта МПС па справах міру і міжнароднай бяспекі і кансультатыўную групу высокага ўзроўню МПС па супрацьдзеянні тэрарызму і гвалтоўнаму экстрэмізму.

У рамках мерапрыемстваў 144-й Асамблеі МПС Сяргей Рачкоў прыняў удзел у пасяджэнні геапалітычнай групы «Еўразія», якая каардынуе сумесныя дзеянні парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — удзельніц СНД. 

Як паведамілі ў профільнай камісіі, былі разгледжаны і падтрыманы правілы працэдуры геапалітычнай групы «Еўразія», прапановы па кандыдатурах для запаўнення вакансій у кіруючых органах, вынікі чарговага пасяджэння выканкама МПС. Удзельнікі абмеркавалі запланаваныя мерапрыемствы Асамблеі, парадак дня рабочых органаў, а таксама тэму агульных дэбатаў.

Таксама Сяргей Рачкоў на палях 144-й асамблеі Міжпарламенцкага саюза сустрэўся са старшынёй Камітэта па міжпарламенцкім супрацоўніцтве Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія Фадлі Зонам.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні 144-й Асамблеі МПС, а таксама двухбаковага беларуска-інданезійскага, у тым ліку рэгіянальнага, супрацоўніцтва. Сенатар падкрэсліў важнасць міжпарламенцкіх кантактаў ва ўмацаванні партнёрства.

Таксама была абмеркавана інданезійская ініцыятыўная прапанова аб унясенні ў парадак дня Асамблеі надзвычайнага пункта аб ролі парламентаў у падтрымцы мірнага вырашэння расійска-ўкраінскага канфлікту.

Акрамя таго, былі падкрэслены поспехі двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічным вымярэнні, адзначана перспектыўнасць развіцця новых праектаў у адукацыйнай і культурнай сферах.

Разам з тым, бакі дамовіліся актывізаваць міжпарламенцкія кантакты па меры стабілізацыі сітуацыі з каранавірусам.

Што датычыцца пленарных пасяджэнняў, на Асамблеі будзе разгледжана пытанне «Выхад на нулявую мяжу: мабілізацыя парламентаў на прыняцце практычных мер у сувязі з зменамі клімату».

У рамках мерапрыемства пройдуць пасяджэнні статутных органаў МПС, уключаючы кіруючы савет, пастаянныя камітэты і іншыя рабочыя структуры Асамблеі.

Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, беларускі парламентарый давядзе пазіцыю Рэспублікі Беларусь па тэме агульнай дыскусіі, аб імплементацыі раней прынятых рэзалюцый і выніковых дакументаў Асамблеі, выступіць па пытаннях забеспячэння бяспекі і стабільнасці ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, глабальнай забароны ядзерных выпрабаванняў, процідзеянні міжнароднаму тэрарызму.

Па выніках мерапрыемства ўдзельнікі Асамблеі прымуць прадстаўленую Пастаянным камітэтам па пытаннях міру і міжнароднай бяспекі рэзалюцыю «Пераасэнсоўваючы і перабудоўваючы падыход да мірных працэсаў для спрыяння ўсталяванню трывалага міру» і ініцыяваную Пастаянным камітэтам па ўстойлівым развіцці рэзалюцыю «Выкарыстанне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у якасці інструменту для сектара адукацыі, у тым ліку падчас пандэміі».

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.