Вы тут

Сустрэчы з калектывамі і дабрачыннасць


У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірыны Старавойтавай з прадстаўнікамі Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Парламентарый расказала аб заканадаўчай і міжпарламенцкай дзейнасці Савета Рэспублікі, яго пастаянных камісій, прыярытэтных кірунках работы, аб асаблівасцях электаральнай кампаніі 2024 года, задачах, якія стаяць перад грамадствам у Год якасці. Ірына Старавойтава таксама закранула праблемы ўдасканалення нацыянальнай сістэмы адукацыі. У прыватнасці, яна адзначыла, што галоўная задача — напоўніць прававыя нормы, якія датычацца выхаваўчай ролі настаўніка, рэальным глыбокім зместам і правільна выбудаваць цэласную сістэму выхавання, якая ахоплівае ўсе ўзроўні навучання, забяспечвае пераемнасць пакаленняў, зберажэнне каштоўнасцяў і традыцый, дапамагае кожнаму дзіцяці стаць сапраўдным грамадзянінам і патрыётам сваёй краіны. Сенатар адказала на пытанні прысутных і заклікала ўсіх актыўна ўдзельнічаць у палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці дзяржавы, умацоўваць аўтарытэт краіны.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у рамках адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўным калектывам 4-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы. Парламентарый акцэнтаваў увагу супрацоўнікаў на тым, што якасць жыцця насельніцтва нашай краіны залежыць ад якасці працы медыцынскіх работнікаў. Сяргей Рачкоў праінфармаваў, што ў Савет Рэспублікі ў 2023 годзе паступіла каля 500 зваротаў грамадзян, якія датычацца сферы аховы здароўя і неабходнасці яе ўдасканалення. Сенатар расказаў аб асноўных выніках дзейнасці Савета Рэспублікі ў 2023 годзе ў кантэксце сучаснага геапалітычнага становішча.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня РГА «Белая Русь», старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў прыняў удзел у акцыі «Белая Русь» — дзецям Данбаса«. Ініцыятыва рэспубліканскай грамадскай арганізацыі, якая стартавала ў пачатку снежня, аказалася па-сапраўднаму ўсенароднай і аб’яднала ўсе вобласці і раёны нашай краіны. «Цяпер на складах знаходзіцца больш за 12 тон гуманітарнай дапамогі, якая была сабрана актывам пярвічных арганізацый РГА „Белая Русь“ горада Мінска і некаторых раёнаў Мінскай вобласці, — расказаў Алег Раманаў. — У найбліжэйшы час будзе дастаўлена гуманітарная дапамога з Гомельскай вобласці і далей з усіх астатніх абласцей. Цяпер вядзецца работа па сартаванні гуманітарнай дапамогі». У якасці валанцёраў грамадскай арганізацыі дапамагаюць курсанты Ваеннай акадэміі і студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. На наступным тыдні прадукты харчавання, салодкія падарункі, канцылярскія прылады, лекі, медыцынскія вырабы, сродкі гігіены і шмат іншага адправіцца ў Данбас.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў у рамках адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з кіраўнікамі хакейных клубаў краіны. На сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Акрамя таго, асаблівую ўвагу сенатар удзяліў сацыяльнаму складніку ў рабоце кіраўнікоў. 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.