Вы тут

Макей у Казахстане прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС НУМДА


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у 6-й сустрэчы міністраў замежных спраў краін — членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА), паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.


Мерапрыемства адкрылася сустрэчай яго ўдзельнікаў з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

У ходзе пленарнага пасяджэння была адзначана ўзрастаючая глабальная роля нарады ў развіцці ўзаемадзеяння ў азіяцкім рэгіёне, павышэнні ўзроўню бяспекі і ўмацаванні мер даверу паміж дзяржавамі. Падтрымана ініцыятыва аб трансфармацыі НУМДА ў поўнафарматную міжнародную арганізацыю з захаваннем фундаментальных прынцыпаў яе функцыянавання.

У сваім выступленні міністр замежных спраў Беларусі адзначыў узросшы міжнародны аўтарытэт нарады, яе важную ролю ў працэсе выпрацоўкі калектыўных падыходаў да вырашэння рэгіянальных праблем, узгаднення пазіцый па пытаннях забеспячэння бяспекі ў Азіі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў запатрабаванасць ідэі фарміравання глабальнай архітэктуры інклюзіўнага развіцця, у тым ліку арыентаванай на ўстанаўленне партнёрскіх адносін з буйнейшымі ігракамі Еўропы і Азіі — ЕАЭС, ШАС, АДКБ, СНД, Еўрапейскім саюзам і АСЕАН. Менавіта ў гэтым рэчышчы знаходзіцца ініцыятыва Беларусі аб аднаўленні шырокага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва, а таксама аб стварэнні пояса «лічбавага добрасуседства».

Адзначана важнасць для Беларусі Азіяцкага рэгіёна, дзе пераплецены гандлёва-эканамічныя сувязі з партнёрамі па ЕАЭС, ажыццяўляецца цеснае ўзаемадзеянне з саюзнікамі па АДКБ у справе забеспячэння калектыўнай бяспекі.

Міністр замежных спраў заявіў, што Беларусь уважліва адсочвае сітуацыю ў Афганістане ў кантэксце яе ўплыву на абстаноўку і бяспеку ў дзяржавах — членах АДКБ. Падкрэслена зацікаўленасць у аднаўленні міру і згоды ў Афганістане, прыняцці неабходных мер па нармалізацыі сітуацыі, стварэнні спрыяльных умоў для агульнанацыянальнага дыялогу.

На палях мерапрыемства адбыўся таксама шэраг сустрэч і кантактаў з міністрамі замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг, Узбекістана Абдулазізам Камілавым, Туркменістана Рашыдам Мерэдавым, Кыргызстана Русланам Казакбаевым, міністрам турызму Ізраіля Ёэлем Развозавым, спецыяльным прадстаўніком генеральнага сакратара ААН па Цэнтральнай Азіі Наталляй Герман і іншымі.

Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, узаемнай падтрымцы ў міжнародных арганізацыях.

Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі заснавана ў 1992 годзе. Асноўная мэта НУМДА — умацаванне супрацоўніцтва шляхам выпрацоўкі шматбаковых падыходаў да забеспячэння міру, бяспекі і стабільнасці ў Азіі. Нарада аб’ядноўвае дваццаць сем краін. Дзевяць краін (у тым ліку Рэспубліка Беларусь) і пяць міжнародных арганізацый маюць статус наглядальнікаў.

Фота: МЗС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.