Вы тут

Выйшла новая кніга празаіка Алеся Кажадуба «Мігценне золата».


У Маскве выйшла новая кніга нашага земляка — празаіка Алеся КАЖАДУБА «Мігценне золата». 


Алесь Кажадуб нарадзіўся 27 верасня 1952 года ў Ганцавічах, на Берасцейшчыне. Жыў разам з бацькамі ў Навагрудку. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Акадэміі навук БССР, затым — на Беларускім тэлебачанні і ў рэдакцыі часопіса «Маладосць». Сваё першае апавяданне надрукаваў у 1976 годзе ў часопісе «Маладосць». У 1980 годзе выдаў першую кнігу прозы — «Гарадок». Затым — яшчэ тры кнігі: «Размова» (1985), «Лесавік» (1987), «Дарога на замчышча» (1990). Закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1990 года жыве і працуе ў Маскве. Піша на рускай і беларускай мовах. 

Новая кніга Алеся Кажадуба — аб’яднаныя пад адной вокладкай раманы «Мігценне золата» і «Дарога на Маскву». Зборнік пабачыў свет у маскоўскім выдавецтве «У Никитских ворот». Падзеі ў першым рамане разгортваюцца ў 1990-я гады ў Маскве, Мінску, Таліне, Франкфурце-на-Майне, у Махачкале. Лейтматывам твора можна лічыць наступныя словы аўтара: «Рускае жыццё без катастрофы — што вяселле без нявесты». «Дарога на Маскву» — раман-падарожжа. Чытача чакаюць сустрэчы з беларускім Палессем, іншымі роднымі мясцінамі аўтара. Сюжэты абодвух твораў уражваюць дынамічнасцю, проза Алеся Кажадуба вылучаецца лаканічнасцю і філіграннасцю

Наклад кнігі беларускага і рускага празаіка — 1000 экзэмпляраў. Нагадаем, што пісьменнік не забываецца пра сваю радзіму, даволі часта выступае ў беларускім літаратурна-мастацкім перыядычным друку. Выходзяць у Беларусі і асобныя кнігі Алеся Кажадуба. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.