Вы тут

Гісторык: Менавіта ў заходнім рэгіёне за будучыню беларускай дзяржаўнасці ішла самая напружаная барацьба


На падзеі 1939 года трэба глядзець з пункту гледжання геапалітыкі, лічыць Эдмунд ЯРМУСІК, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы, доктар гістарычных навук. Гэту думку навуковец выказаў падчас круглага стала, які сумесна правялі «Звязда» і ГрДУ.


«Менавіта ў заходнім рэгіёне за будучыню беларускай дзяржаўнасці ішла самая напружаная барацьба. Польскі ўрад нават у эміграцыі не пакідаў ідэі вяртання „Крэсаў Усходніх“ — дзейнічала антысавецкае падполле, якое пераўтварылася пасля ў Армію Краёву, — гаворыць гісторык. — А новая савецкая ўлада рабіла ўсё, каб захаваць адзінства гэтай тэрыторыі. І барацьба гэта працягвалася да пачатку 50-х гадоў. Наколькі гэта было актуальна нават у гады вайны, можна зразумець нават па адной гэтай цытаце. У закрытым лісце ЦК КПБ нелегальным абкамам партыі і Беларускаму штабу партызанскаму руху „Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР“ ад 2 жніўня 1943 года сказана: „Падпольныя цэнтры і партызанскія атрады, арганізуючы і ўзначальваючы барацьбу народа, павінны развіваць яе на той аснове, што заходнія вобласці Савецкай Беларусі з’яўляюцца неад’емнай часткай БССР, неад’емнай тэрыторыяй СССР“. У гэтых радках якраз і квінтэсенцыя ўсяго таго, што адбывалася ў той складаны перыяд з пункту гледжання геапалітыкі. Праблема засталася і пасля вайны. Калі па дазволу Сталіна граніцу перасунулі на ўсход, і той жа Беласток апынуўся ў Польшчы, хаця кіраўніцтва БССР было за захаванне мяжы на ўзроўні восені 1939-га. Калі ж Польшча ўсталявалася ў сацыялістычным блоку, тэма „крэсаў усходніх“ замоўчвалася, хаця аб ёй у Варшаве не забыліся. І яна ўсплыла ў 80-я гады, калі ў Польшчы пачала актыўна дзейнічаць „Салідарнасць“. З таго часу і да сёння гэта тэма ў нашых заходніх суседзяў на слыху. У памяці, у ментальнасці палякаў прэтэнзіі на гэтыя тэрыторыі будуць захоўвацца... Але наша самая галоўная праўда, наша няўхільная пазіцыя павінна быць такая — гэта нашы тэрыторыі, тэрыторыі, на якіх беларускі народ абвясціў сваю незалежную дзяржаву». 

Поўная версія круглага стала — у заўтрашнім нумары «Звязды» і ўжо сёння на сайце.

Алена ЛЯЎКОВІЧ

Фота Мікіты ШАСТАКОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.