Вы тут

Умець абараніць свае правы


Больш за пяць тысяч зваротаў, звязаных з парушэннем правоў спажыўцоў, разгледжана Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю разам з выканкамамі ў першым паўгоддзі 2021 года.

Адзначаецца павелічэнне колькасці зваротаў, разгледжаных выканкамамі Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, адміністрацыямі раёнаў Мінска і Мінскім гарвыканкамам. Найбольшая колькасць зваротаў разгледжана Мінскім гарвыканкамам і адміністрацыямі раёнаў Мінска — 36 % ад агульнай колькасці разгледжаных, выканкамамі Магілёўскай вобласці — 15 %, Брэсцкай — 11 %, Мінскай — 10 %, астатнімі — менш за 9 %.

Па-ранейшаму сферай дзейнасці, на якую ў большай ступені скардзяцца спажыўцы, застаецца рознічны гандаль, у тым ліку продаж тавараў з дапамогай інтэрнэт-крамаў. У першым паўгоддзі 2021 года пытанняў, звязаных з продажам тавараў, паступіла 40 % ад агульнай колькасці зваротаў; 28 % зваротаў датычыліся абароны правоў спажыўцоў у сферы аказання жыллёва-камунальных паслуг; 8 % — бытавога абслугоўвання насельніцтва і паслуг сэрвісных цэнтраў; 14 % — паслуг перавозчыкаў аўтамабільным транспартам, медыцынскіх, транспартных, турыстычных, паслуг сувязі і іншых; 2 % — паслуг грамадскага харчавання, 8 % — іншых.

Па выніках разгляду пісьмовых і электронных зваротаў спажыўцам кампенсавана матэрыяльнага ўрону ў дасудовым парадку на суму 373,9 тысячы рублёў. А вось па незадаволеных у дасудовым парадку пытаннях выканкамамі было пададзена 80 позваў у суд аб абароне правоў спажыўцоў.

У мэтах абароны парушаных правоў спажыўцоў складзены 241 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях, вынесена 130 прадпісанняў аб спыненні парушэнняў правоў спажыўцоў.

Найбольш часта грамадзяне звярталіся па пытаннях, звязаных з набыццём нехарчовых тавараў (мабільных тэлефонаў, бытавой тэхнікі, мэблі і іншага) неналежнай якасці, і (або) немагчымасцю іх вяртання; парушэннем тэрмінаў перадачы папярэдне аплачанага тавару; прадастаўленнем недакладнай інфармацыі пра тавары, работу, паслугі, у тым ліку на сайтах інтэрнэт-крамаў, а таксама звязаных з немагчымасцю вяртання тавараў належнай якасці, набытых падчас правядзення прэзентацый і рэкламных акцый; парушэннем прадаўцамі інтэрнэт-крамаў устаноўленых заканадаўствам тэрмінаў вяртання грашовых сродкаў за тавар належнай або неналежнай якасці; набыццём тавараў у сацыяльных сетках; якасцю ўстаноўкі дзвярэй і вокнаў, вырабам мэблі і парушэннем тэрмінаў выканання дагаворных абавязацельстваў, ліквідацыяй недахопаў аказанай паслугі (выкананай работы); дакучлівай прапановай суб'ектаў гаспадарання заключыць дагавор на выкананне работ па чыстцы вентыляцыі ў кватэры.

Для павышэння ўзроўню прававой адукаванасці і інфармаванасці грамадзян аб іх спажывецкіх правах, тлумачэння заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі МАРГ у красавіку стварыў Telegram-канал «МАРГ аб правах спажыўцоў».

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.