Вы тут

МАРГ аб пераднавагоднім гандлі: Робім запасы ўсіх неабходных тавараў


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю робіць запасы ўсіх неабходных тавараў на Новы год. Аб гэтым паведаміла БелТА намеснік начальніка аддзела метадалогіі ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Чараповіч.


Напярэдадні Новага года людзі жадаюць бачыць на паліцах шырокі асартымент тавараў, адзначыла Наталля Чараповіч. «МАРГ кантралюе гэту сітуацыю. Цяпер у гандлёвых аб’ектах вядзецца назапашванне неабходных тавараў, якія дадуць магчымасць забяспечыць бесперабойны гандаль у перадсвяточныя і святочныя дні», — сказала яна.

Таксама спецыяліст расказала, на запасы якіх тавараў робіцца акцэнт: «Шампанскае, ігрыстыя віны, кандытарскія вырабы, у прыватнасці навагоднія падарункі, інгрэдыенты для салата аліўе, без якога не абыходзіцца ні адзін Новы год. Таксама запасім розныя вэнджаніны, морапрадукты, ікру — асартымент разнастайны.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.