Вы тут

Невядомы смяротны газ


Учора раніцай Telegram-канал Следчага камітэта Беларусі паведаміў пра атручванне невядомым газам у Брэсце. Такая ж інфармацыя размешчана і на афіцыйным сайце ведамства.


Па даных следства, у аўторак 40-гадовая брастаўчанка працавала ў каналізацыйнай помпавай станцыі, размешчанай на тэрыторыі абласной клінічнай бальніцы. Каля 19.00 калегі не змаглі з ёй звязацца. Адзін з іх накіраваўся ў рабочае памяшканне жанчыны, дзе і знайшоў яе без прытомнасці. Па выкліку прыбылі два медыкі, але і яны таксама страцілі прытомнасць падчас аказання медыцынскай дапамогі.

Пацярпелых выцягнулі з каналізацыйнай станцыі супрацоўнікі МНС, затым тыя былі шпіталізаваныя. Нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, работніца помпавай станцыі памерла.

«На месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група. Праведзены агляд з удзелам спецыялістаў ДКСЭ. Апытаны відавочцы і работнікі станцыі, канфіскавана тэхнічная дакументацыя, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, — паведамляецца ў публікацыі. — Папярэдняя прычына здарэння — уцечка невядомага атрутнага рэчыва (газу)».

У той жа час Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміў, што ўрач прыёмнага аддзялення і медыцынская сястра, якія аказвалі дапамогу пацярпелай супрацоўніцы ДП «Брэстводаканал», цяпер знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Стан медыцынскіх работнікаў стабільна цяжкі. Калегі робяць усё магчымае для таго, каб стабілізаваць стан здароўя пацярпелых.

На вечар серады стан пацярпелых медыцынскіх работнікаў не змяніўся, праінфармавала журналіста «Звязды» прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.