Вы тут

Цэнтр сучасных методык у дашкольнай адукацыі адкрыўся ў БДПУ


У ім акумулявана больш як 180 найменняў сучасных сродкаў навучання і ігравога абсталявання, прызначанага для ўсебаковага развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. Гэта матэрыялы адукацыйных модуляў STEAM-адукацыі для дашкольнікаў: «Эксперыментаванне з жывой і нежывой прыродай», «LEGO-канструяванне», «Матэматычнае развіццё», «Робататэхніка», «Мультыстудыя «Я ствараю свет» і іншыя.


pixabay.com

Яны дазваляюць вырашаць разнастайныя задачы развіцця дзяцей на аснове міждысцыплінарнага і прыкладнога падыходаў. А інтэрактыўная пясочніца ў спалучэнні з інтэрактыўным сталом стварае магчымасці для выкарыстання як навучальных праграм, так і забаўляльных матэрыялаў.

Багата сродкаў для эстэтычнага і творчага развіцця дзяцей у «Творчай майстэрні»: гэта розныя віды тэатра (пальчыкавы, пальчаткавы, ценявы, магнітны), музычныя гульні і цацкі, дзіцячыя музычныя інструменты розных народаў свету. Ёсць магчымасць для пескаграфіі і малявання на вадзе ў тэхніцы эбру.

Таксама значная ўвага ўдзелена сэнсарнаму развіццю дзяцей ранняга ўзросту (уключаючы матэрыялы методыкі Марыі Мантэсоры), фізічнаму развіццю (для гэтых мэт набыта фізкультурна-спартыўнае абсталяванне, балансіры і нейратрэнажоры).

Сродкі навучання ў поўнай меры будуць выкарыстаны ў падрыхтоўцы студэнтаў па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя», пры правядзенні навучальных курсаў для педработнікаў, навучання бацькоў дзяцей дашкольнага ўзросту як у афлайн-рэжыме, так і з выкарыстаннем магчымасцяў сайта цэнтра.

Сайт інтэгруе разнастайныя інфармацыйна-камунікацыйныя рэсурсы цэнтра, на ім створаны магчымасці для дзейнасці сеткавай супольнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі нашай і замежных краін.

Цэнтр створаны па ініцыятыве Міністэрства адукацыі і пры падтрымцы Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Пескаграфія і мультыстудыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.