Вы тут

Атрымаць неабходны вопыт з дапамогай службы занятасці


Службай занятасці арганізавана набыццё практычнага вопыту для беспрацоўных. Так, толькі за першыя два месяцы 2021 года атрымалі такую магчымасць 77 чалавек.


Паслугай скарысталіся 28 беспрацоўных у Гомельскай вобласці, па 13 — у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, 9 — у Віцебскай, 7 — у Магілёўскай, у Мінскай вобласці — 3, а ў сталіцы — 4.

Для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) накіроўваюцца беспрацоўныя, зарэгістраваныя ў службе занятасці, з ліку выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю; асобы, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку ці перападрыхтоўку па накіраванні службы занятасці, і людзі, якія доўгі час (больш за 12 месяцаў) не працавалі ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворага на СНІД.

З беспрацоўным заключаецца тэрміновы працоўны дагавор на перыяд ад 2 да 6 месяцаў.

Наймальнікам, якія даюць працоўныя месцы для працаўладкавання беспрацоўных з мэтай набыцця вопыту практычнай работы, службай занятасці часткова кампенсуюцца затраты на аплату іх працы.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Атрымаць неабходны вопыт з дапамогай службы занятасці

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.