Вы тут

У Кітаі з’яўляюцца новыя прафесіі


Група маладых людзей з Шанхая знайшла новую бізнэс-ідэю — заняцца справай, дзе патрабуюцца спецыяльныя тэхнічныя веды, і што насамрэч зможа павысіць прадукцыйнасць. У выніку з’явілася новая прафесія, а менавіта —лічыльнік выкідаў вугляроду, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Чжоў Цзін — заснавальнік і старшыня праўлення кампаніі Shanghai EC Digital Technology. Сёння многія вытворцы каляровых металаў і сталеліцейныя прадпрыемствы звяртаюцца да іх па падлік вугляродных выкідаў. Кампанія Shanghai EC Digital Technology была заснавана ў 2017 годзе і за гэты час колькасць яе партнёраў узрасла з 5 да больш чым 100, большасць з якіх— маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. Яны ўжо добра вядомыя ў сферы падліку выкідаў вугляроду ў Кітаі.

«Некаторыя замежныя кампаніі надаюць асаблівую ўвагу ахове навакольнага асяроддзя. Нават калі вы дасце ім зусім няшмат сталі, яны папросяць вас удакладніць выкіды вугляроду пры яе вытворчасці. Калі вы не ведаеце вугляродны след вашага прадпрыемства, то вы, хутчэй за ўсё, нават не зможаце прыняць удзел у тэндэры», — падзяліўся Чжоў Цзін. Паводле яго слоў, каб дакладна разлічыць выкіды вугляроду, некаторым кампаніям даводзіцца траціць сотні тысяч юаняў на куплю праграмных сістэм у еўрапейскіх кампаній, што забірае шмат часу і сродкаў.

У 2020 годзе Кітай аб’явіў аб імкненні дасягнуць піка выкідаў вугляроду да 2030-га і вугляроднай нейтральнасці да 2060-га. Скарыстаўшыся гэтай магчымасцю, Чжоў Цзін разам з некалькімі сябрамі з галіны па ахове навакольнага асяроддзя пачалі са сталеліцейнай прамысловасці і электраэнергетыкі і стварылі ўласныя сістэмы разліку выкідаў вугляроду — «Канструктар воблачнага падліку выкідаў вугляроду» і «Канструктар воблачнай ацэнкі жыццёвага цыкла».

«Гэта выдатная магчымасць для Кітая і для ўсіх тых, хто займаецца абаронай навакольнага асяроддзя, і мы павінны ёй скарыстацца», — заўважыў Чжоў Цзін. Кошт паслуг па падліку выкідаў вугляроду кампаніі Shanghai EC Digital Technology быў зніжаны прыкладна да адной дзесятай ад аналагічных замежных прадуктаў, многія малыя і сярэднія прадпрыемствы могуць сабе гэта дазволіць. «Хоць бюджэт прадпрыемстваў у гэтай галіне скараціўся за апошнія два гады, галіна ўсё роўна працягвае пашырацца», — падкрэсліў Чжоў Цзін.

Гуй Чжыцзюнь, партнёр Чжоў Цзіна і старшы віцэ-прэзідэнт Shanghai EC Digital Technology, адчуў на сабе, як незапатрабаваныя некалі спецыяльнасці зараз набіраюць папулярнасць. Яго спецыяльнасцю ва ўніверсітэце была «інжынерыя навакольнага асяроддзя», і ў той час яна была непапулярнай, асабліва ў параўнанні з IT-спецыяльнасцямі. Пасля заканчэння ўніверсітэта Гуй Чжыцзюнь знайшоў працу ў іншай сферы.

У 2021 годзе спецыяльнасці, звязаныя з экалогіяй, сталі сапраўдным трэндам. Пасля вылучэння «двух вугляродных мэт» кітайскім кампаніям тэрмінова запатрабаваліся паслугі па дакладным разліку выкідаў вугляроду, якія былі б прызнаныя на міжнародным узроўні. Гуй Чжыцзюнь вярнуўся да сваёй любімай спецыяльнасці, і сёння ён адказвае за тэхналагічныя інавацыі ў Shanghai EC Digital Technology.

Зараз праца кампаніі Shanghai EC Digital Technology ухвалена еўрапейскай экалагічнай платформай ECO Platform. Гуй Чжыцзюнь заявіў, што ў будучыні паслугі іх кампаніі выйдуць і на замежныя рынкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.