Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам МЗКЦ і правяла там асабісты прыём


Старшыня Савета Рэспублікі наведала сёння з рабочай паездкай Мінскі завод колавых цягачоў, дзе сустрэлася з працоўным калектывам і правяла асабісты прыём грамадзян, перадае БЕЛТА.


Падчас сустрэчы Наталля Качанава адзначыла, што зносіны з працоўнымі калектывамі, правядзенне дыялогавых пляцовак, прыёмаў грамадзян і прамых ліній практыкуецца пастаянна.

"Гэта эфектыўная форма зносін з людзьмі, якая дазваляе абмеркаваць сітуацыю ў краіне, даведацца, што хвалюе людзей у пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, партыйнага будащництва, распрацоўкі Канстытуцыі, звычайных бытавых праблем", - сказала Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што ў Мінску сканцэнтравана дастатковая колькасць прадпрыемстваў і ўсе яны адыгрываюць важную ролю ў папаўненні бюджэту сталіцы.

"Ад таго, як завод будзе працаваць, шмат у чым залежыць рост эканомікі і валавога ўнутранага прадукту ў цэлым у краіне. Таму важна, каб прадпрыемствы развіваліся, эфектыўна працавалі, забяспечвалі насельніцтва працоўнымі месцамі і прыносілі карысць дзяржаве", - падкрэсліла яна.

Наталля Качанава таксама правяла прыём грамадзян. Усе жадаючыя маглі звярнуцца з праблемамі сам-насам ці ў пісьмовай форме. Першае пытанне па цэнаўтварэнні і будаўніцтве жылля задаў супрацоўнік прадпрыемства Аляксандр Конаў. "Ёсць просьба разгледзець магчымасць уводу ў формулу разліку паніжальнага каэфіцыента для арэндадаўцаў, якія здымаюць жыллё на перыяд працоўных адносін. Хацелася б мець такія ўмовы, каб была магчымасць адкладаць і на ўласнае жыллё", - расказаў ён.

Яшчэ адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства папрасіў вырашыць праблему з дарогай у адной з вёсак Чэрвеньскага раёна. "Жыхароў у мясцовасці нямала, а пад'ехаць да дамоў, у тым ліку і да мемарыяльнага помніка немагчыма. Дастаткова будзе гравійкі, якая значна палепшыць сітуацыю", - лічыць мужчына.

Таксама супрацоўнікі МЗКЦ звярталіся з пытаннямі будаўніцтва ільготнага жылля, развіцця інфраструктуры ў Новай Баравой, забеспячэння жыхароў аграгарадка Валевачы якаснай пітной вадой і вулічным асвятленнем, цікавіліся вакцынацыяй ад COVID-19.

Наталля Качанава адзначыла, што праблем з якаснай пітной вадой і асвятленнем насельніцтва мець не павінна, таму іх рашэнне ўзята на кантроль, як і сітуацыя з дарожным пакрыццём.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.