Вы тут

​Стартап-цэнтр БДУ прыняў першых рэзідэнтаў


Ён акажа падтрымку васьмі маладзёжным бізнес-праектам. У іх лік увайшлі ініцыятывы пяцікурсніка біялагічнага факультэта Дзмітрыя Сандрыгайлы, трэцякурсніка факультэта сацыякультурных камунікацый Арцёма Корбута, аспірантаў эканамічнага факультэта Армана Алексаняна і Дзіяны Кавалёвай, трэцякурсніка Інстытута бізнесу Арцёма Лебедзева, другакурсніка і першакурсніка ФПМІ Данілы Елісеева і Дзмітрыя Траццякова адпаведна, а таксама супрацоўніка Студэнцкага гарадка БДУ Ільі Лемеца. Іх праекты датычацца пытанняў экалогіі, адукацыі, ІТ-тэхналогій, інжынерыі, харчовай галіны і сферы паслуг.


Маладым прадпрымальнікам акажуць юрыдычныя, маркетынгавыя і кансультацыйныя паслугі, а таксама забяспечаць ім доступ да навуковых лабараторый для правядзення даследаванняў. Гэта стала магчыма дзякуючы ўключэнню аўтараў праектаў у базу рэзідэнтаў Стартап-цэнтра БДУ. Такі статус прысвойваецца студэнтам, аспірантам, навукоўцам і супрацоўнікам універсітэта па выніках прэзентацыі інавацый і іх адбору экспертным саветам.

У БДУ вядзецца актыўная работа па фарміраванні прадпрымальніцкіх кампетэнцый у актыўнай і таленавітай моладзі. З гэтай мэтай у 2019 годзе быў створаны Стартап-цэнтр. Яго дзейнасць скіравана на ўзаемадзеянне навукі з бізнесам, каардынацыю праектаў, прыцягненне партнёраў і інвестараў для іх рэалізацыі.

Пры падтрымцы Навукова-тэхналагічнага парка «Унітэхпрам БДУ» ўжо выраблена першая партыя інтэлектуальных упрыгажэнняў, распрацаваных студэнтамі факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій. На гэтым факультэце функцыянуе таксама дызайнерскі праграмавальны экран «LED SquaresBoard», створаны студэнтам БДУ. Наладжана ўзаемадзеянне са знешнімі профільнымі арганізацыямі. Напрыклад, БДУ супрацоўнічае з бізнес-інкубатарам «Маладзёжная сацыяльная служба» з мэтай падтрымкі прадпрымальніцкай актыўнасці студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.

Адбор рэзідэнтаў у Стартап-цэнтр плануецца праводзіць на рэгулярнай аснове два разы на год.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Як ажыццявіць ідэю?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.