Вы тут

Зарадка электрамабіляў стане платнай


Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» з'яўляецца выключна камерцыйным прадпрыемствам, таму нікога не здзівіла тая навіна, што з першых дзён студзеня стане платнай зарадка электрамабіляў на ўсіх электразаправачных станцыях Malanka.


Прыемным сюрпрызам гэтай навіны будуць бюджэтныя тарыфы самой зарадкі. Кошт 1 кВт на станцыях пастаяннага току (хуткія ЭЗС) складзе 39 капеек, на станцыях пераменнага току (павольныя) — 29 капеек. Аплаціць зарадку можна будзе з дапамогай мабільнай праграмы Malanka, якая ў тэставым рэжыме працуе ўжо некалькі месяцаў.

Дорага гэта або пакуль не вельмі? З увядзеннем аплаты электрапаліва ў нашай краіне будзе ў два разы танней за бензін. Зарадка электракара на 100 кіламетраў абыдзецца электрамабілістам у суму каля шасці рублёў у залежнасці ад тыпу зараду. Аўтамабіль з рухавіком унутранага згарання патраціць на пераадоленне такой жа адлегласці каля 10 літраў бензіну, што складзе 18-20 рублёў. Адчуваеце розніцу?

«Зарадка электрамабіляў у Беларусі была бясплатная з 2014 года, з моманту з'яўлення першых ЭЗС. Так доўга бясплатныя станцыі не былі ні ў адной краіне свету. Але нават з увядзеннем тарыфу кошт зарадкі будзе самы нізкі ў Еўропе. Такі кошт на электрычнасць застанецца дзякуючы ў тым ліку і ўвядзенню ў эксплуатацыю Беларускай АЭС. Сёння на асобных ЭЗС у сталіцы ў дзень зараджаецца да 10 аўтамабіляў, што блізка да стандартных значэнняў і кажа пра тое, што мы гатовыя пераходзіць на новы этап работы», — расказвае
намеснік генеральнага дырэктара ВА «Беларуснафта» Андрэй Коцік.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: abw.by

Загаловак у газеце: Шэсць рублёў за сто кіламетраў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.