Доўгачаканы сацыяльны аб'ект расчыніў дзверы для наведвальнікаў у Пружанах, што на Брэстчыне. Тут урачыста адкрылі стаматалагічную паліклініку, рамонт у якой працягваўся з вясны 2018 года. Ажыццяўленне праекта абышлося абласному і раённаму бюджэтам у 1 мільён 400 тысяч рублёў, з якіх 300 тысяч пайшло на закупку абсталявання.
Падчас рамонту ў будынку заменены канструкцыйныя элементы, праведзена перапланіроўка і цеплавая рэабілітацыя, прызначэнне асобных памяшканняў памянялася на карысць працэсу аказання дапамогі. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі з'явілася безбар'ернае асяроддзе.
Змянілася не толькі памяшканне лячэбнай установы. На тэрыторыі праведзена добраўпарадкаванне, зроблена стаянка для аўтатранспарту.
Варта адзначыць, што ў строй здадзена толькі першая чарга аб'екта. У ходзе другой чаргі прадугледжана дааснашчэнне іншых памяшканняў, напрыклад, рэнтгеналагічнага кабінета з тым, каб абсталяваць яго лічбавым апаратам.
Паводле слоў загадчыка паліклінікі Паўла КРАЧКО, зараз установа аховы здароўя можа прымаць да 170 пацыентаў з горада і раёна за змену.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота з сайта газеты «Раённыя будні».
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».