Вы тут

Студэнты-гісторыкі прывялi ў парадак надмагiллi вядомых дзеячаў БДУ


На Усходн могiлках сталiцы хлопцы i дзяўчаты з валанцёрскага атрада гiстарычнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта прывялi ў парадак надмагiллi дэкана педагагiчнага факультэта БДУ ў 1924—1926 гадах Мiкалая Нiкольскага i дацэнта гiстарычнага факультэта з 1963 года да пачатку 1990-х гадоў Анатоля Кажушкова.


Мiкалай Нiкольскi — беларускi гiсторык-усходазнавец, этнограф i даследчык рэлiгii, прафесар БДУ, дырэктар Iнстытута гiсторыi, акадэмiк Акадэмii навук БССР, член-карэспандэнт АН СССР. З'яўляецца роданачальнiкам вывучэння ў Беларусi гiсторыi старажытнаўсходнiх цывiлiзацый, стаяў каля вытокаў гiстарычнай i педагагiчнай адукацыi ў Беларусi. Аўтар больш за 500 публiкацый i некалькiх дзясяткаў манаграфiй.

Анатоль Кажушкоў — беларускi вучоны-гiсторык, кандыдат гiстарычных навук, удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. У 1956 годзе скончыў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, з 1963 года працаваў на кафедры гiсторыi СССР. У 1971—1978 гадах узначальваў падрыхтоўчае аддзяленне ў гэтым унiверсiтэце. Аўтар шэрагу манаграфiй па гiсторыi БДУ.

Пошукавыя работы гiсторыкi БДУ вядуць з красавiка гэтага года. Яны даследуюць архiўныя дакументы, устанаўлiваюць бiяграфiчныя звесткi, месца i стан пахаванняў вядомых дзеячаў ВНУ. Гэта дазволiць у далейшым стварыць агульнаўнiверсiтэцкую базу звестак супрацоўнiкаў, чые надмагiллi маюць патрэбу ў добраўпарадкаваннi. У цяперашнi час валанцёры ўзялi шэфства над пахаваннямi на Усходнiх i Вайсковых могiлках. Плануюцца таксама пошукi пахаванняў супрацоўнiкаў БДУ на Кальварыйскiх могiлках у Мiнску.

Сёння ў адкрытым спiсе значацца 16 адноўленых пахаванняў вядомых дзеячаў навукi i мастацтва, а таксама Героя Савецкага Саюза Уладзiмiра Каргузалава.

Надзея НIКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Загаловак у газеце: Аддаючы данiну пашаны

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.