Вы тут

Конкурс выканаўцаў фартэпіяннай музыкі пройдзе ў Мінску з 9 па 12 лістапада


Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў фартэпіяннай музыкі пройдзе з 9 па 12 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА.


Мэты конкурсу - падтрымка таленавітай моладзі, павышэнне прафесійнага майстэрства, папулярызацыя фартэпіяннага мастацтва, узбагачэнне нацыянальнай культуры перадавым міжнародным вопытам. Арганізатары - Міністэрства культуры, абласныя і мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.

Конкурс праводзіцца для сольных выканаўцаў раз у тры гады. У ім могуць прыняць удзел выхаванцы устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і гімназій - каледжаў мастацтваў з абласцей і Мінска, таксама могуць быць запрошаныя прадстаўнікі замежных краін.

Удзельнікам трэба будзе прайсці два этапы. Першы - адборачны, праводзіцца ўстановамі адукацыі. Па яго выніках вызначаюцца не больш за два лепшыя канкурсанты, якія дапускаюцца да ўдзелу ў другім, заключным, этапе, дзе будуць абвешчаныя пераможцы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.