Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў фартэпіяннай музыкі пройдзе з 9 па 12 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА [1].
Мэты конкурсу - падтрымка таленавітай моладзі, павышэнне прафесійнага майстэрства, папулярызацыя фартэпіяннага мастацтва, узбагачэнне нацыянальнай культуры перадавым міжнародным вопытам. Арганізатары - Міністэрства культуры, абласныя і мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.
Конкурс праводзіцца для сольных выканаўцаў раз у тры гады. У ім могуць прыняць удзел выхаванцы устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і гімназій - каледжаў мастацтваў з абласцей і Мінска, таксама могуць быць запрошаныя прадстаўнікі замежных краін.
Удзельнікам трэба будзе прайсці два этапы. Першы - адборачны, праводзіцца ўстановамі адукацыі. Па яго выніках вызначаюцца не больш за два лепшыя канкурсанты, якія дапускаюцца да ўдзелу ў другім, заключным, этапе, дзе будуць абвешчаныя пераможцы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/konkurs-ispolnitelej-fortepiannoj-muzyki-projdet-v-minske-s-9-po-12-nojabrja-411372-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzyka