Вы тут

Ваенна-патрыятычная выстаўка адкрылася ў школе пад Мінскам


На гэтым тыднi ў сярэдняй школе, што ў аграгарадку Слабада Смалявiцкага раёна, адкрылася ваенна-патрыятычная выстаўка «Пакаленне мiру аб вайне i мiры». Гэта частка маштабнага экспазiцыйна-выставачнага праекта «Памятаем. Ганарымся!», якi быў iнiцыяваны Дзяржаўным музеем гiсторыi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.


— Наш праект уключае ў сябе серыю тэматычных выставак у гарадах i пасёлках Беларусi, — расказаў кiраўнiк музея Сяргей Азаронак. — Ён носiць сапраўды народны характар. З яго дапамогай мы хочам арганiзаваць дыялог памiж двума пакаленнямi.

Выстаўка падзеленая на дзве часткi. Назва першай з iх надзвычай красамоўная — «Дзецi вайны гавораць». Там можна прачытаць выказваннi дзяцей палка, партызан, вязняў гета, якiм пашчасцiла ацалець у ваенным лiхалеццi; убачыць выявы людзей, якiя маюць баявыя ўзнагароды. Другая частка выстаўкi прысвечана дзiцячай iнтэрпрэтацыi тэмы Вялiкай Айчыннай вайны. Хлопчыкi i дзяўчынкi перадаюць музею малюнкi на тэму вайны, рэчы сваiх продкаў, iх узнагароды, дзеляцца сямейнымi гiсторыямi. Таксама ў рамках экспазiцыi дэманструюцца знаходкi пошукавых батальёнаў, музейныя экспанаты.

— Мы iмкнёмся прыходзiць з нашым праектам менавiта ў школы, — кажа Сяргей Азаронак. — Гэтыя сустрэчы заўжды вельмi эмацыянальныя, паколькi дзецi могуць расказаць аб сваiх уражаннях лепш за дарослых i робяць гэта максiмальна шчыра.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.