Вы тут

«Музей» Уладзіміра Высоцкага адкрыўся ў Капыльскім раёне


Яго адкрылі ў вёсцы Вялешына Капыльскага раёна. Арганізавала ўсё траюрадная цётка паэта і акцёра, творчасць якога мае прыхільнікаў у розных пакаленнях і краінах.


relax.fm

Як кажа Надзея Высоцкая (яна працуе мастацтвазнаўцам і з'яўляецца прафесарам універсітэта) — гэта не музей, а проста гасціны дом 1917 года, дзе ёй удалося арганізаваць тры экспазіцыі, адна з якіх якраз прысвечана жыццю і творчасці Уладзіміра Высоцкага. Сюды можна будзе патрапіць бясплатна, але па папярэдняй дамоўленасці з гаспадыняй.

— У гэтай хаце я сабрала экспанаты ў некалькіх экспазіцыях. У сенцах можна азнаёміцца з народным мастацтвам нашай мясцовасці. У наступным пакоі знайшоў адлюстраванне перыяд 1917-га — 1920-х гадоў у кантэксце беларуска-амерыканскіх узаемаадносін (бо мясцовыя жыхары тады ездзілі ў Амерыку) — там змешчаныя фотаздымкі таго часу, зробленыя ў Нью-Ёрку, а таксама побытавыя рэчы. А потым зала, якая называецца «Высоцкі і яго эпоха», дзе сабраны артэфакты, звязаныя з Уладзімірам Сямёнавічам, — пласцінкі, плёнкі, больш за 20 альбомаў фатаграфій, забытыя вершы, вялікая шафа кніг самвыдату розных гадоў, — расказвае Надзея Высоцкая. — Таксама я збірала прыгожыя афішы, звязаныя з ім. І многія іншыя рэчы, якімі карыстаўся Высоцкі. У асноўным усё дарылі людзі, аматары яго творчасці, а нешта я купляла ў Германіі, Францыі, Італіі, Расіі. Бо імкнулася зрабіць гэтую экспазіцыю прыгожай, каб яна перадавала атмасферу эпохі... Няпроста Уладзіміру тады жылося, але народжаныя ім творы сталі класікай.

Надзея Фёдараўна кажа, што яны з Высоцкім вельмі падобныя знешне, што яе нават здзіўляе. А самога паэта яна характарызуе як «інтэлігентнага чалавека з асаблівай энергетыкай». Ён мог збіраць каля сябе людзей, але разам з тым быў непрадказальнай і складанай асобай. З ім заўсёды было цікава знаходзіцца ў адной кампаніі. Магчыма, гэтым і прыцягваў увагу да сябе і да ўсяго, што ствараў. І цяпер у прыхільнікаў Уладзіміра Высоцкага будзе яшчэ адно месца, дзе яны змогуць успомніць яго і адчуць атмасферу яго жыцця і творчасці.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.